wd wp Пошук:

Марсіянская навуковая лабараторыя

Марсіянская навуковая лабараторыя (МНЛ) (англ.: Mars Science Laboratory, скар. MSL), «Марс саенс лэбаратары» — місія НАСА, падчас выканання якой на Марс быў паспяхова дастаўлены і эксплуатуецца марсаход трэцяга пакалення «К’юрыёсіці» (англ.: Curiosity, МФА: [ˌkjʊərɪˈɒsɪti] — цікаўнасць, дапытлівасць[11]). Марсаход уяўляе сабой аўтаномную хімічную лабараторыю ў некалькі разоў большую і цяжэйшую за папярэднія марсаходы «Спірыт» і «Апарцьюніці».[1][3] Апарат павінен будзе за некалькі месяцаў прайсці ад 5 да 20 кіламетраў і правесці паўнавартасны аналіз марсіянскіх глеб і кампанентаў атмасферы. Для выканання кантралюемай і больш дакладнай пасадкі выкарыстоўваліся дапаможныя ракетныя рухавікі.[12]

Запуск «К’юрыёсіці» да Марса адбыўся 26 лістапада 2011 года,[13] мяккая пасадка на паверхню Марса — 6 жніўня 2012 года. Меркаваны тэрмін службы на Марсе — адзін марсіянскі год (686 зямных сутак).

MSL — частка доўгачасовай праграмы НАСА па даследаванні Марса рабатызаванымі зондамі Mars Exploration Program. У праекце апроч НАСА ўдзельнічаюць таксама Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут і Лабараторыя рэактыўнага руху. Кіраўнік праекта — Дуг Мак-Кістыян (Doug McCuistion), супрацоўнік НАСА з аддзела вывучэнні іншых планет.[14] Агульны кошт праекта MSL складае прыкладна 2,5 мільярда долараў.[15]

Спецыялісты амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА вырашылі адправіць марсаход у кратар Гейла[2][16]. У велізарнай варонцы добра праглядаюцца глыбінныя слаі марсіянскага грунту, якія раскрываюць геалагічную гісторыю чырвонай планеты[17].

Назва «К’юрыёсіці» было выбрана ў 2009 годзе сярод варыянтаў, прапанаваных школьнікамі, шляхам галасавання ў сетцы Інтэрнэт[18][19]. Сярод іншых варыянтаў былі Adventure («Прыгода»), Amelia, Journey («Падарожжа»), Perception («Успрыманне»), Pursuit («Імкненне»), Sunrise («Узыход»), Vision («Бачанне»), Wonder («Цуд»).

Навуковыя даследаванні

2012 год (сол 10 — сол)

Марсіянскі і зямны (справа) гравій

16 і 17 жніўня, падчас тэсціравання прыбора REMS, было ўпершыню вызначана ваганне сутачных тэмператур у раёне пасадкі марсахода (паўднёвае паўшар’е чырвонай планеты, 4,5 градус паўднёвай шыраты). Тэмпературны дыяпазон паверхні склаў ад +3 °C да −91 °C, атмасферы ў месцы пасадкі — ад −2 °C да −75 °С[20]. Дыяпазон ваганняў атмасфернага ціску змяняецца на 10-12 % (для параўнання — на Зямлі штосутачныя ваганні атмасфернага ціску не перавышаюць 1,2 %). Такія ваганні здольныя раз’юшыць нават разрэджаную атмасферу Марса, што выражаецца ў рэгулярных глабальных пясчаных бурах. Акрамя таго, навукоўцы пры дапамозе метэарографа REMS выявілі, што надыходзячая марсіянская вясна апынулася нечакана цёплай: прыкладна ў палове выпадкаў дзённая тэмпература была вышэйшая за 0 °C, сярэдняя тэмпература склала прыблізна +6 °C у светлы час сутак і −70 °C уначы[21].

У перыяд 6 жніўня — 6 верасня, за які ровер праехаў больш за 100 метраў, прыбор DAN, які працаваў у актыўным рэжыме штодня па 15 хвілін, зафіксаваў малаважнае ўтрыманне вады ў глебе, парадку 1,5-2 %, што значна менш, чым чакалася. Першапачаткова меркавалася, што масавая доля вады ў грунце ў раёне кратара Гейла складае 5-6,5 %[22][23].

18 верасня К’юрыёсіці з дапамогай MastCam «назіраў» за частковым сонечным зацьменнем, выкліканым транзітам Фобаса па дыску Сонца. Навукоўцы мяркуюць, што атрыманыя здымкі дадуць разуменне таго, наколькі моцна Марс «сціскаецца» і «расцягваецца» ў выніку дзеяння прыліўных сіл пры набліжэнні яго спадарожнікаў. Гэтыя даныя дапамогуць высвятліць, з якіх парод складаецца чырвоная планета, і дапоўняць нашы ўяўленні пар тое, як фарміраваўся Марс у далёкай мінуўшчыне Сонечнай сістэмы[24].

27 верасня НАСА паведаміла пра выяўленне марсаходам слядоў старажытнага ручая, які цёк у раёне даследавання ровера. Навукоўцы выявілі на здымках кавалкі кангламерату, утворанага сцэментаванымі слаямі гравію, які ўтварыўся на дне старажытнага ручая. Вада цякла ў ім з хуткасцю прыкладна 0,9 метраў у секунду, а глыбіня складала каля паўметра. Гэта першы выпадак знаходкі такога роду донных адкладаў і першае значнае адкрыццё К’юрыёсіці[25].

11 кастрычніка НАСА паведаміла пра вынікі даследавання каменя Jake Matijevic, які ровер даследаваў у канцы верасня. Хімічны аналіз «Джэйка» паказаў, што ён багаты на шчолачныя металы, што нетыпова для марсіянскіх парод. Мяркуючы па спектры, гэты камень уяўляе сабой «мазаіку» з асобных зерняў мінералаў, у тым ліку піраксену, палявога шпату і алівіну. Акрамя таго, спектрометр APXS зафіксаваў незвычайна высокую канцэнтрацыю і іншых элементаў у «Джэйку», у тым ліку цынку, хлору, брому і іншых галагенаў[26].

30 кастрычніка НАСА паведаміла пра вынікі даследавання мінеральнага саставу марсіянскага грунта. Даследаванні К’юрыёсіці паказалі, што глеба Чырвонай планеты складаецца прыкладна з тых жа зерняў мінералаў, што і вулканічны туф у наваколлях вулканаў на Гавайскіх астравах. Напалову глеба складаецца з дробных крышталяў вулканічных парод, ільвіную долю якіх складаюць палявы шпат, алівін і піраксен. Гэтыя пароды шырока распаўсюджаны на Зямлі ў наваколлях вулканаў і горных хрыбтоў. Іншая палова глебы складаецца з аморфнай матэрыі, хімічны састаў і структуру якой навукоўцам яшчэ трэба будзе вывучыць. Мінеральны састаў глебы ў цэлым адпавядае ўяўленням пра тое, што паверхня Марса магла быць пакрыта вадой у далёкім мінулым Чырвонай планеты[27].

28 лістапада на спецыялізаванай канферэнцыі ў рымскім універсітэце Сапіенца глава JPL Чарлз Элачы, якая адказвае за даследчую місію, заявіў, што, паводле папярэдніх даных, на Чырвонай планеце выяўлены простыя арганічныя малекулы[28]. Але ўжо 29 лістапада НАСА адпрэчыла «чуткі пра прарыўныя адкрыцці»[29]. 3 снежня НАСА абвясціла, што прыбор SAM зарэгістраваў чатыры хлорзмяшчальных арганічных злучэнні, аднак у спецыялістаў няма поўнай упэўненасці ў іх марсіянскім паходжанні.

2013 год

9 лютага — апарат «К’юрыёсіці», які распачаў свідраванне паверхні Марса, здабыў першую пробу цвёрдай пароды грунта[30].

12 сакавіка 2013 пры аналізе матэрыялаў, атрыманых падчас свідраванні, з дапамогай SAM і CheMin былі выяўлены сляды серы, азоту, вадароду, кіслароду, фосфару і вугляроду[31][32].

2014 год

16 снежня — НАСА паведаміла пра выяўленне арганічных злучэнняў і кароткачасовую успышку канцэнтрацыі метану ў 10 разоў падчас даследаванняў К’юрыёсіці[33][34].

2015 год

НАСА распрацавала інтэрактыўны вэб-дадатак да трэцяй гадавіны пасадкі марсахода К’юрыёсіці[35]. У дадатку[36], створаным на аснове Blend4Web, рэалізаваны рух ровера, кіраванне камерамі і маніпулятарам, а таксама адноўлены некаторыя вядомыя падзеі місіі[37][38]. Дадатак быў прадстаўлены ў пачатку секцыі WebGL на канферэнцыі SIGGRAPH 2015[39].

Галерэя

Відэа

Інжынеры тлумачаць пасадку «К’юрыёсіці»
Запуск MSL з мыса Канаверал
Месцы пасадак зондаў і марсаходаў НАСА
Відэазапіс спуску К’юрыёсіці на паверхню Марса (знята камерай MARDI)

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 NASA — Mars Science Laboratory, the Next Mars Rover(англ.)  (недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 31 снежня 2014.
  2. 1 2 Guy Webster. Geometry Drives Selection Date for 2011 Mars Launch (нявызн.) (недаступная спасылка). NASA/JPL-Caltech. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана September 22, 2011.
  3. 1 2 Allard Beutel. NASA’s Mars Science Laboratory Launch Rescheduled for Nov. 26(англ.)  (недаступная спасылка). NASA (19 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 21 лістапада 2011.
  4. Martin, Paul K.. NASA’S MANAGEMENT OF THE MARS SCIENCE LABORATORY PROJECT (IG-11-019) (нявызн.) (недаступная спасылка). NASA OFFICE OF INSPECTOR GENERAL. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2011. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://solarsystem.nasa.gov/docs/MSL_Landing_20120724.pdf Архівавана 3 сакавіка 2016.
  6. Дмитрий Гайдукевич, Алексей Кованов. Лучший автомобиль в истории человечества(англ.)  (недаступная спасылка). Авто@mail.ru (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Mars Science Laboratory Launch (нявызн.) (недаступная спасылка). NASA. — «about 2,700 watt hours per sol»  Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  8. NASA’s 2009 Mars Science Laboratory(нявызн.) . JPL. Праверана 5 чэрвеня 2011.
  9. Wheels and Legs(англ.)  (недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  10. Mars Science Laboratory: Brains
  11. Евгений Насыров Российский прибор и американская «Любознательность» // Московские новости : газета. — 2012. — № 336 ад 7 жніўня.
  12. Марс испарят лазером // Популярная механика : часопіс. — 2011. — № 4 (102). — С. 37.
  13. NASA Launches Most Capable and Robust Rover To Mars(англ.) , НАСА (26 лістапада 2011). Праверана 31 снежня 2014. Архівавана 29 лістапада 2011.
  14. Doug McCuistion(англ.)  (недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  15. Leone, Dan. Mars Science Lab Needs $44M More To Fly, NASA Audit Finds(англ.)  (недаступная спасылка). Space News International (8 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  16. Апублікаваны дэталі місіі наступнага марсахода NASA Архівавана 15 сакавіка 2015.
  17. NASA’s Next Mars Rover To Land At Gale Crater(англ.)  (недаступная спасылка). NASA JPL (22 ліпеня 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  18. Name NASA’s Next Mars Rover(англ.)  (недаступная спасылка). NASA/JPL (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  19. NASA Selects Student’s Entry as New Mars Rover Name(англ.)  (недаступная спасылка). NASA/JPL (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  20. Taking Mars’ Temperature (нявызн.) (недаступная спасылка). NASA (21 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  21. Марсіянская вясна апынулася нечакана цёплай, заявілі планетолагі (нявызн.) (недаступная спасылка) (28 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  22. Дэтэктар ДАН “намацаў” у месцы пасадкі Curiosity каля 1,5% вады (нявызн.) (недаступная спасылка) (17 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  23. Марсаход Curiosity знаходзіць толькі кроплі ў былым моры (нявызн.) (недаступная спасылка) (8 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  24. Марсаход сфатаграфаваў «фобасаўскае зацьменне» на Марсе (нявызн.) (недаступная спасылка) (19 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  25. Марсаход Curiosity знайшоў сляды старажытнага марсіянскага ручая (нявызн.) (недаступная спасылка) (27 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  26. Curiosity знайшоў раней невядомы тып мінерала на Марсе (нявызн.) (недаступная спасылка) (11 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  27. Глебы Марса падобныя па саставу з вулканічным туфам на Гаваях - НАСА (нявызн.) (недаступная спасылка) (31 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  28. Амерыканскі марсаход «К’юрыёсіці» выявіў на Чырвонай планеце простыя арганічныя малекулы (нявызн.) (недаступная спасылка) (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  29. У NASA адпрэчылі чуткі пра выяўленне арганікі на Марсе (нявызн.) (недаступная спасылка) (30 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
  30. «К’юрыёсіці» прасвідраваў паверхню Марса
  31. NASA: аналіз глебы Марса, праведзены Curiosity, пацвердзіў наяўнасць у мінулым на Чырвонай планеце ўмоў для жыцця // ІТАР-ТАСС 12/03/2013
  32. NASA Rover Finds Conditions Once Suited for Ancient Life on Mars // NASA, 12.03.13
  33. Марсаход Curiosity выявіў на Чырвонай планеце сляды метану (нявызн.), UfaTime.ru (17.12.2014).
  34. NASA. NASA Rover Finds Active, Ancient Organic Chemistry on Mars (нявызн.) (16 снежня 2014).
  35. New Online Exploring Tools Bring NASA’s Journey to Mars to New Generation (нявызн.). NASA. Праверана 7 жніўня 2015.
  36. Experience Curiosity (нявызн.). NASA’s Eyes. Праверана 7 жніўня 2015.
  37. Prenez le controle de Curiosity avec Blend4Web (нявызн.) (недаступная спасылка). Greg G.d.Bénicourt. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015. Праверана 16 верасня 2015.
  38. Internet 3D: Take the Curiosity Rover for a Spin Right on the NASA Website (нявызн.). Technology.Org. Праверана 12 жніўня 2015.
  39. Khronos Events - 2015 SIGGRAPH (нявызн.). Khronos. Праверана 13 жніўня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·2011 год у касманаўтыцы
Катэгорыя·Марсаходы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Касманаўтыка ЗША