wd wp Пошук:

Марк Блок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блок.

Марк Леапольд Бенджамін Блок (фр.: Marc Léopold Benjamin Bloch; 6 чэрвеня 1886, Ліён, Францыя16 чэрвеня 1944, Сен-Дыдзье-лё-Форман) – французскі гісторык, заснавальнік школы «Аналаў».

Працы прысвечаны заходнееўрапейскаму феадалізму, аграрным адносінам у Францыі, агульным праблемам гісторыі метадалогіі. Сумесна з Люсьенам Феўрам заснаваў часопіс «Аналы»(1929). Удзельнік руху супраціву ў Францыі падчас нямецкай акупацыі. Быў арыштаваны гестапа і расстраляны.

Бібліяграфія

Скончыў Вышэйшую нармальную школу (педагагічны інстытут) у Парыжы, стажыраваўся ў Лейпцыгу і Берліне, з 1912 выкладаў у ліцэях Манпелье і Амьена. Падчас Першай сусветнай вайны — у дзеючай арміі. З 1919 — прафесар Страсбургскага ўніверсітэта. З 1936 — прафесар эканамічнай гісторыі ў Сарбоне. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны — капітан французскай арміі ў 19391940 Блок адхіліў прапанову пераехаць з акупаванай Францыі ў ЗША, жадаючы падзяліць лёс сваёй краіны. Акупанты разрабавалі яго бібліятэку; як яўрэй ён быў вымушаны сысці з «Аналаў» і публікаваўся там пад псеўданімам. Блок прыняў актыўны ўдзел у руху Супраціву, быў вымушаны перайсці на нелегальнае становішча і ў 1944 быў расстраляны гестапа.

Навуковая дзейнасць

Блок — сацыяльны гісторык, сфера яго інтарэсаў — аграрная гісторыя, феадальны строй сярэдневяковай Еўропы, але канчатковая мэта — даць комплексны аналіз грамадства (менавіта таму ён актыўна жадаў аб’яднаць намаганні вучоных розных спецыяльнасцей на старонках «Аналаў»).

У кнізе «Характэрныя рысы французскай аграрнай гісторыі» (1931) у цэнтры ўвагі Блока — пазямельныя адносіны, але ў не меншай меры — прыёмы землекарыстання, сельскагаспадарчая тэхніка, колькасць і склад народанасельніцтва, ландшафты і т. п. Блок імкнуўся ўключыць у аграрную гісторыю і гісторыю адносін улады («Каралі і сервы: кіраўнік з гісторыі эпохі Капетынгаў»; 1920).

У працы «Каралі-Цудатворца. Нарыс уяўленняў аб звышнатуральным характары каралеўскай улады, распаўсюджаных пераважна ў Францыі і ў Англіі» (1924) Блок аналізуе т.зв. «Каралеўскі цуд» — распаўсюджаныя ў народзе вераванні і рытуалы, звязаныя з уяўленнямі, што манархі Англіі і Францыі могуць вылечваць золатушных накладаннем рук. Такім чынам Блок паказвае, што манархія выступае ў якасці сілы, якая аб’ядноўвае ўладу і магію. Гэтая кніга, амаль не заўважаная ў момант публікацыі, цяпер лічыцца адной з асноўных у гісторыі ментальнасці.

Сацыяльная гісторыя, у інтэрпрэтацыі Блока, — не толькі гісторыя адносін землеўладання і сеньярыяльнай і каралеўскай улады, формаў сялянскай залежнасці і памеснай эксплуатацыі; не абмяжоўваецца яна і вывучэннем сістэм землекарыстання. Яна ўключае ў сябе ў якасці неад’емнага кампанента чалавечай свядомасці, названую ментальнасць і толькі праз іх становіцца зразумелай і набывае сэнс для гісторыка. Гісторыя — не «вывучэнне мінулага», але «навука аб людзях у часе», «пра чалавека ў грамадстве». Для Блока нават страх перад пеклам — важны сацыяльны фактар ​​Сярэднявечча.

Метадалогія гісторыі

Мэтай сваіх даследванняў Блок бачыў разгляд метадаў, якія ўжываліся ў гістарычных даследваннях, апісанне гісторыі такой, якой яна, па яго перакананні, будзе ў далейшым. Прадметам гістарычнага даследвання згодна гісторыку мусіць быць чалавек у часе. На падставе гэтага ён высоўвае і абгрунтоўвае паняцце гістарычнага часу, які мусіць служыць для трывалай прывязкі гістарычных падзей у часе.

Другой праблемай, распрацоўваемай Блокам з’яўляецца праблема гістарычнага назірання. Для яго мінулае – гэта пэўная зададзенасць, якую нельга змяніць і ўспрыманне гэтага мінулага непасрэдна не магчыма. Таму гісторык прапануе і метады з дапамогай які найбольш якасна магчыма аналізаваць гістарычныя крыніцы, а таксама метады іх больш шырокага аналізу.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Marc Bloch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mare Léopold Benjamin Bloch // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Блок Марк // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Блок Марк // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Qu’est-ce que l’histoire contemporaine ?Hachette, 1998. — С. 70. — ISBN 2-01-145072-1
  8. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Эн