wd wp Пошук:

Люсьен Феўр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Феўр. Люсьен Феўр (фр.: Lucien Febvre; 22 ліпеня 1878, г. Нансі, Францыя27 верасня 1956) — французскі гісторык. Разам з Маркам Блокам заснаваў школу «Аналаў».

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Вышэйшую Нармальную школу ў Парыжы. У 1911 абараніў працу пра Філіпа ІІ і атрымаў пасаду ва ўніверсітэце Дыжона. Прыняў удзел у Першай сусветнай вайне, пасля заканчэння якой у 1919 годзе працаваў ва універсітэце Страсбурга. З 1933 працуе ў Калеж дэ Франс. Разам з М. Блокам заснаваў ў 1929 часопіс «Annales d’Histoire Economique et Sociale» («Аналы эканамічнай і сацыяльнай гісторыі») і кірунак у гістарыяграфіі — школу «Аналаў». 3 1935 кіраваў выданнем «Французскай энцыклапедыі». 3 1948 узначальваў у Практычнай школе вышэйшых ведаў секцыю эканамічных і сацыяльных навук. Член Акадэміі маральных і палітычных навук (1951).

Светапогляд, навуковая дзейнасць

У межах гістарычнай школы «Аналаў» Люсьен Феўр асабліва распрацоўваў паняцце «outillage mental» (духоўная зброя). Сваю мэту бачыў у кантэкстуалізацыі т.зв. высокай культуры і яе мысляроў з дапамогаю блізкіх да гісторыі лінгвістыкі і этналогіі. Гэта інтэрдысцыплінарнае пашырэнне гістарыяграфічнай базы дапамагло ажыццявіць аналіз з дапамогаю новых для гісторыі метадаў.

Важнейшыя працы: «Лёс Марціна Лютэра» (1928), «Арыген і Дэпэр’е, ці загадка «Кімвала свету”» (1942), «Вакол гептамерона, каханне святое і каханне мірское» (1944), «Праблема нявер’я ў XVI ст.: рэлігія Рабле» (1942)

Лічыў, што шлях да пазнання гісторыі ляжыць праз усебаковае асэнсаванне пэўнага грамадства, у т.л. яго геаграфіі, аграрных адносін, гандлю, рэлігіі, культуры, гістарычнай псіхалогіі і інш. Напісаў працы па метадалогіі гісторыі, праблемах эпохі Адраджэння і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Lucien Paul Victor Febvre // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lucien Paul Victor Febvre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118683160 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118683160 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  6. list of professors at Collège de France
  7. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  8. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  9. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Юра
Катэгорыя·Памерлі 27 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нансі
Катэгорыя·Гісторыкі Францыі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры бельгійскага Ваеннага крыжа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня