wd wp Пошук:

Маргарэта дэ Хеер

Маргарэта дэ Хеер (нідэрл.: Margaretha de Heer, каля 1603, Леўвардэн, Нідэрланды — каля 1665, там жа) — нідэрландская мастачка, працавала падчас Залатога стагоддзя Нідэрландаў. У асноўным адлюстроўвала жывёл, птушак і насякомых[5].

Біяграфія и творчасць

Маргарэта дэ Хеер нарадзілася ў горадзе Леўвардэн паміж 1600 і 1603 гадамі. Яе бацька Ар’ен Віллемс дэ Хеер (Arjen Willems de Heer) і брат былі мастакамі па шклу. Вучылася жывапісу ў бацькі, які валодаў вялікай майстэрняй.

21 верасня 1628 года Маргарэта выйшла замуж за мастака Андрыса Нейхофа (Andreas Nijhof) і з 1636 па 1646 год працавала разам з ім у Гронінгене[6]. У 1650 годзе муж і жонка набылі дом у Леўвардэне. У іх было двое дзяцей.

Андрыс Нейхоф неаднаразова згадваецца ў афіцыйных дакументах, тады як Маргарэта не належала ні да якой афіцыйнай арганізацыі мастакоў. Тым не менш ні адной карціны Нейхофа ў наш час не вядома, а Маргарэце прыпісваецца каля 50 работ.

Яе творчасць вельмі разнастайная: сярод работ дэ Хеер пераважаюць выявы кветак і птушак, аднак яна таксама пісала жанравыя карціны і пейзажы. Мастачка аддавала перавагу акварэлі і гуашы, аднак таксама працавала алеем і тэмперай[7]. Усе яе карціны і малюнкі маюць невялікі фармат. Большая іх частка цяпер знаходзіцца ў Фрызскім музеі ў Леўвардэне. Адна з вуліц горада таксама названа ў яе гонар[8].

Галерэя

Зноскі

  1. Margareta Arjensdr. — 2009.
  2. Margarethe de Heer // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Margarethe De Heer // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. https://rkd.nl/explore/artists/36868 Праверана 15 кастрычніка 2016.
  5. Margaretha de Heer in the RKD
  6. Margareta Arjensdr. on historici.nl
  7. Dutch Drawings, 1959, p. 29.
  8. Marianne Vermeijden. Margareta de Heer, dé Friese kunstenares van de 17de eeuw
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1603 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600-я гады
Катэгорыя·Мастакі-анімалісты
Катэгорыя·Памерлі ў 1665 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных