wd wp Пошук:

Алейны жывапіс

«Мона Ліза» пэндзля Леанарда да Вінчы, драўляная дошка, алей.

Алейны жывапіс — від жывапісу мастацкімі алейнымі фарбамі, у якіх сувязным рэчывам для каляровых парашкоў (пігментаў) з’яўляюцца алей ільняны, арэхавы, сланечнікавы і інш. і розныя лакі. Алейны жывапіс выконваецца пераважна на палатне, дрэве, кардоне, металічных плітах, пакрытых спецыяльнымі грунтамі (станковы алейны жывапіс) ці па вапнавым тынку (манументальны алейны жывапіс).

Вядомы з 10 стагоддзя. Пашырыўся на пачатку 15 стагоддзя пасля ўдасканалення яго Янам ван Эйкам.

На Беларусі вядомы з пачатку 16 стагоддзя. У тэхніцы алейнага жывапісу працуе пераважная большасць мастакоў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывапісныя тэхнікі