wd wp Пошук:

Маргарыта Наварская

Маргарыта Нава́рская (фр.: Marguerite de Navarre), таксама вядомая як Маргарыта дэ Валуа (фр.: Marguerite de Valois), Маргарыта Ангулемская (фр.: Marguerite d’Angoulême) і Маргарыта Французская (фр.: Marguerite de France; 11 красавіка 1492, Ангулем — 21 снежня 1549, Адос каля Тарба) — французская прынцэса, сястра караля Францыска I, адна з першых жанчын-пісьменніц Францыі.

Біяграфія

Паходзіла з Ангулемскай галіны дынастыі Валуа. Сястра французскага караля Францыска I Валуа. У 1509 стала жонкай прынца крыві герцага Карла IV Алансонскага, памерлага неўзабаве пасля бітвы пад Павіяй, а ў 1527 годзе выйшла паўторна за Генрыха д’Альбрэ, караля Наварскага. З ім мела дачку Жанну.

Маргарыта Наварская ўсё жыццё вылучалася вялікай адданасцю свайму брату, ездзіла ў Мадрыд клапаціцца пра яго вызваленне пасля паражэння пад Павіяй.

Значны ўплыў на яе светапогляд аказалі пратэстанты Лефеўр д’Этапль і біскуп Мо Гіём Брысанэ, з якім Маргарыта падтрымлівала ліставанне. Двор Маргарыты быў істотным цэнтрам французскага гуманізму.

Маргарыта Наварская апекавалася Гіёмам Бюдэ, Клеманам Маро, Банавенцюр Дэпер’ё і іншымі літаратарамі. Сама яна ведала лаціну (магчыма, і грэчаскую мову) і аказвала вялікі ўплыў на многіх выбітных асоб таго чаму.

Творчасць

Маргарыта Наварская (малюнак Дзюманцьё паводле карціны Клуэ)

Двор Маргарыты ў горадзе Нераку быў адным з цэнтраў літаратуры, навукі і мастацтва Заходняй Еўропы. Выдатна адукаваная, адораная паэтычнымі здольнасцямі, каралева прыцягвала да сябе паэтаў розных школаў, гуманістаў і вальнадумцаў, пераследваных Царквою. Яе заступніцтвам і гасціннасцю карысталіся светачы еўрапейскага Адраджэння — Клеман Маро, Банавенцюр Дэпер’ё, Эразм Ратэрдамскі.

Пры двары Маргарыты быў здзейснены пераклад з лаціны кнігі «Дзеянні данаў» Саксона Граматыка, у якой знаходзіцца апавяданне пра Гамлета, прынца дацкага, якім скарыстаўся Уільям Шэкспір для стварэння сваёй п’есы.

Творы Маргарыты Наварскай адлюстроўваюць характэрны для яе напружаны рэлігійна-этычны пошук і спалучаюць медытацыйнасць, а часам і містыцызм з пэўнай сухасцю стылю. Рэзкае адмаўленне з боку Сарбоны выклікала паэма «Люстэрка грэшнай душы» (Le Miroir de l’ame pecheresse, 1531), у якой знайшоў адбітак лютэранскі тэзіс пра апраўданне верай; версіфікацыя паэмы нагадвае пра традыцыі Петраркі. Адгалоскі дыскусіяй між Эразмам і Лютэрам пра свабоду волі чутныя ў «Дыялогу ў форме начнога відзежу» (Dialogue en forme de vision nocturne, 1524, апубл. 1533). Скону Францыска I прысвечаная насычаная рэмінісцэнцыямі з апостала Паўла і Платона паэма «Карабель» (Le Navire, 1547). Сярод іншых сачыненняў: «Камедыя, сыграная ў Мон-дэ-Марсане» (La Comédie de Mont-de-Marsan, 1548); ліставанне з братам і іншымі асобамі (апублікаваная ў 1841). Нават фарс «Хворы» (Le Malade, 1535—1536) сканчаецца ў духу просталінейнага рэлігійнага настаўлення. Бо́льшая частка вершаў Маргарыты ўвайшла ў склад зборніку «Маргарыткі прынцэсы Маргарыты» (Marguerites de la Marguerite des princesses, 1547).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Пісьменніцы Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі
Катэгорыя·Валуа
Катэгорыя·Жанчыны Рэнесансу
Катэгорыя·Паэтэсы Францыі
Катэгорыя·Графіні дэ Фуа
Катэгорыя·Прынцэсы крыві
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пісьменнікі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ангулеме
Катэгорыя·Памерлі ў 1549 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1492 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты XVI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Верхнія Пірэнеі
Катэгорыя·Валуа
Катэгорыя·Герцагіні Алансонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў XVI стагоддзя
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэнесансныя гуманісты
Катэгорыя·Каралевы Навары
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных