wd wp Пошук:

Марачкоўскі сельсавет

Марачко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Марачкова.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мілавідскі сельсавет у складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мілавіды. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асецішча. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Расонскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роўнае Поле, сельсавет перайменаваны ў Раўнапольскі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Расонскага раёна. 3 лістапада 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Марачкова, сельсавет перайменаваны ў Марачкоўскі сельсавет. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Клясціцкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Залессе, Марачкова, Маторына, Мілавіды і Роўнае Поле.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Расонскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе