wd wp Пошук:

Марак Грахута

Ма́рак Мі́хал Граху́та (польск.: Marek Michał Grechuta; 10 снежня 1945, Замасць — 9 кастрычніка 2006, Кракаў) — польскі спявак, паэт і кампазітар.

Творчасць Грахуты звычайна адносяць да лёгкай формы прагрэсіўнага року з моцным уплывам джаз-року ці аўтарскай песні.

Падчас навучання ў Кракаве ён пазнаёміўся з кампазітарам Янам Канты Паўлюськевічам, разам з якім у 1967 заснаваў студэнцкае кабарэ Anawa. У тым самым годзе Марак узяў другое месца на VI Нацыянальным студэнцкім конкурсе музыкантаў (польск.: VI Ogólnopolski Konkurs Piosenkarzy Studenckich), а таксама атрымаў узнагароду за песню Tango Anawa (бел.: Танга Анава), на свае словы і музыку Яна Паўлюськевіча. Ад 1968 ён выйграў яшчэ некалькі ўзнагародаў на Фестывалі польскай музыкі ў Аполі. У 1969 выканаў ролю другога плану ў фільме Анджэя Вайды Паляванне на мух (польск.: Polowanie na muchy). У 1971 пакінуў калектыў Anawa і заснаваў гурт «ВЕМ» (WIEM)[5]

Грахута не аднойчы запісваў песні, якія пазней рабіліся хітамі, папулярнымі ва ўсёй Польшчы. Супрацоўнічаў з кракаўскім тэатрам «СТУ Тэатр» (STU Theater). У 2003 плёнам супольнай працы Марака і папулярнага польскага гурта «Мыславіц» (Myslovitz) стаў новы запіс іх даўняй песні Kraków (бел.: Кракаў). Футбольны клуб «Карона» (Кельцы) выкарыстоўвае песню Марака Dni których nie znamy (бел.: Дні, якіх не ведаем) у якасці змагарнага гімну спартсменаў.

Марак Грахута вучыўся на архітэктара ў Кракаўскім тэхналагічным універсітэце. Цікавіўся скульптурай і філасофіяй. Жонка Данута (у шлюбе з 1967), сын Лукаш.

Быў пахаваны на Раковіцкіх могілках у Кракаве.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133951324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Marek Grechuta // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Marek Grechuta // e-teatr.pl — 2004.
  4. https://web.archive.org/web/20061023102209/http://wiadomosci.onet.pl:80/1415392,11,item.html
  5. польск.: W Innej Epoce Muzycznej, а літаральна — «ведаю», бел.: У іншай музычнай эпосе.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Кампазітары Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Замасці
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта