Маняві́чы[1] (трансліт.: Maniavičy, руск.: Маневичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 28 км ад Бярозы, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 35 будынкаў.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Альшэўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Нікаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім сельскім (з 25 чэрвеня 1960 пасялковым) савеце. З 1963 года ў Здзітаўскім сельсавеце, з 1968 года ў Белаазёрскім пасялковым Савеце. З 1971 года ў Белаазёрскім сельсавеце[2], вёска ў саўгасе «Белаазёрскі».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсавета[3].
Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (да выгнутай на ўсход сярэдзіны вуліцы прымыкае кароткая вуліца, арыентаваная з захаду на ўсход).