wd wp Пошук:

Віхра

Віхра́ — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток Сажа.

Даўжыня ракі 158 км, у т.л. па Беларусі 40 км. Вадазбор 2230 км², у т.л. на Беларусі 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Лоева Смаленскага раёна Смаленскай вобласці, далей цячэ на поўдзень па тэрыторыі Краснінскага, Манастыршчынскага і Мсціслаўскага раёнаў, упадае ў Сож за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новыя Віхраны. У межах Беларусі цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шырыня яе 0,4—0,6 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м. Каналізавана 9,9 км рэчышча ў ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, часта абрывістыя.

Асноўныя прытокі: Руфа, Малахоўка, Гарадня, Княгіня, Чорная, Серабранка (правыя); Трасцянка, Упакой, Жалязняк, Вяльнянка (левыя). На рацэ горад Мсціслаў, гарадскі пасёлак Манастыршчына, пабудавана Віхранская ГЭС.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Сажа
Катэгорыя·Рэкі Смаленскай вобласці