wd wp Пошук:

Малыя Лясковічы

Малы́я Ляско́вічы[1] (трансліт.: Malyja Liaskovičy, руск.: Малые Лесковичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 32,5 км ад Бярозы, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

Узнікла ў канцы XIX ст. У 1890 годзе — маёнтак Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, які належаў памешчыку Івану Бічу, і вёска, жыхары якой былі аб’яднаны ў Малалясковіцкае сельскае таварыства, апрацоўвалі 225 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года фальварак ва ўладанні Івана і Васіля Бічаў.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы, у Чарнякоўскай, з 1926 — у Міжлескай (б. Мацвеевіцкай), з 1932 — у Сігневіцкай гмінах.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Пешкаўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 5 воінаў-землякоў. За 0,3 км на поўнач ад вёскі, у лесе, на могілках, пахаваны 8 партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1966 годзе на магіле быў пастаўлены абеліск.

З 16 ліпеня 1954 года ў Баркоўскімі с/с. Паводле перапісу ў 1970 годзе дзейнічала ферма.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Сігневіцкі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна