Малдоўскі тэхнічны ўніверсітэт — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Рэспублікі Малдова, акрэдытаваная дзяржавай.
Універсітэт заснаваны ў 1964 годзе. Выточная назва — Кішынёўскі політэхнічны інстытут імя Лазо. У першы навучальны год на 5 факультэтах (Механічным, Будаўнічым, Тэхналагічным, Электратэхнічным, Эканамічным) ва ўніверсітэце навучаліся 5140 студэнтаў.
Навучанне ва ўніверсітэце вядзецца на румынскай[1]. Існуюць таксама групы, якім выкладаюць на адной з замежных моў (французскай, англійскай).