wd wp Пошук:

Малая Сваротва

Мала́я Сваро́тва[1] (трансліт.: Malaja Svarotva, руск.: Малая Своротва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда. Насельніцтва 287 жыхароў, 117 гаспадарак (2005).

Гісторыя

На пачатку XX ст. існаваў маёнтак Сваротва ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска і фальварак Моўчадскай гміны Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі палавіну вёскі. На франтах вайны загінулі 14 вяскоўцаў.

УУ 1972 годзе дзейнічалі Дом культуры, 8-гадовая школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін. Да вёскі далучаны сумежны хутар Лімантаўшчына.

У 1999 годзе адкрыты музей імя Б. Б. Вільчкоўскага.

Інфраструктура

Працуюць с.-г. майстэрні, ветэрынарны ўчастак, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Маўчадскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты паводле алфавіта