Мала́я Валахва́[1] (трансліт.: Malaja Valachva, руск.: Малая Волохва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 7 км на поўдзень ад Баранавіч, на р. Мышанка. Насельніцтва 152 жыхары, 58 гаспадарак (2005).
Паводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Працуе магазін.