Малакалогія — раздзел заалогіі, які прысвечаны вывучэнню мяккацелых, ці малюскаў (Mollusca). Назва паходзіць ад грэчаскага слова malakion — малюск.
Малакалогія разглядае пытанні сістэматыкі і філагеніі, заагеаграфіі, біялогіі і экалогіі малюскаў і інш. Адзін з раздзелаў — канхалогія (канхіалогія) — прысвечаны даследаванню ракавінаў малюскаў. Асаблівую галіну прадстаўляе прыкладная малакалогія, якая вывучае малюскаў з кропкі гледжання іх значнасці ў дзейнасці чалавека: у медыцыне і ветэрынарыі, у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці. Палеамалакалагічныя даследванні звязаны з даследваннем былых малакафаўн і маюць важнае значэнне ў храналізацыі геалагічных слаёў, дзякуючы добрай захоўваемасці ракавін.