wd wp Пошук:

Малажухавіцкае Евангелле

Малажухавіцкае Евангелле — помнік старабеларускага кнігапісання канца XV—пачатку XVI стагоддзяў. Створана для царквы вёскі Малыя Жухавічы на Гарадзеншчыне.

Выгляд Евангелля

Пісана ў аркуш, паўуставам (чырвонай фарбай, атрыманай з сярністай ртуці), царкоўнаславянскай мовай з беларускімі асаблівасцямі. Мае 4 мініяцюрныя выявы евангелістаў, залатыя ініцыялы, застаўкі, загалоўкі, зробленыя кінавар’ю. 347 аркушаў[1].

Месцазнаходжанне

З XVII стагоддзя захоўвалася ў Жыровіцкім манастыры, з пачатку 1920-х гадоў у Віленскім беларускім музеі, у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы[2][3].

Зноскі

  1. Пяткевіч А. М. Малажухавіцкае Евангелле // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1986. — Т. 3. — С. 413.
  2. Гадавік беларускага навуковага таварыства. — Вільня, 1933. — С. 32.
  3. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Карэліцкага раёна. — Мн.: Ураджай, 2000. — 645 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Беларуская літаратура XV стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ілюмінаваныя Евангеллі
Катэгорыя·Малыя Жухавічы
Катэгорыя·Старажытнабеларуская літаратура
Катэгорыя·Рукапісы Евангелляў