wd wp Пошук:

Давід Лівінгстан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лівінгстан.

Давід Лівінгстан (англ.: David Livingstone) (19 сакавіка 1813, Блантайр, каля Глазга — 1 мая 1873) — шатландскі місіянер, даследчык Афрыкі, па адукацыі медык.

У 1840 годзе пасланы Лонданскім місіянерскім таварыствам у Паўднёвую Амерыку. З 1840 года зрабіў некалькі працяглых падарожжаў па Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыцы і даследаваў вялікую тэрыторыю ад Кейптаўна да экватара і ад Атлантычнага акіяна да Індыйскага акіяна. Перайшоў пустыню Калахары і адкрыў возера Нгамі; абследаваў басейн ракі Замбезі, адкрыў раку Луалаба, вадаспад Вікторыя, азёры Бангвеулу, Шырва, Ньяса і іншыя. Разам з Г. Стэнлі даследаваў возера Танганьіка. Усе маршруты нанёс на карту. Сабраў вялікі навуковы матэрыял аб прыродзе і насельніцтве Паўднёвай Афрыкі.

Імем Лівінгстана названы горад у Замбіі, вадаспады на рацэ Конга і горы. Каля горада Табора (Танзанія) знаходзіцца дом-музей Д. Лівінгстана[7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118573616 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. 1 2 http://www.livingstonechurch.co.uk/david-livingstone Праверана 13 студзеня 2021.
  5. Find a Grave — 1995.
  6. https://www.fergusonvalues.com/2012/06/a-genuine-missionary-team/ Праверана 13 студзеня 2021.
  7. Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 422. — 671 с. с илл.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Замбіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Падарожнікі Шатландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Даследчыкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1813 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1873 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі-ўрачы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Глазга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Падарожнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 1 мая