.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савосцікаў. Максім Савосцікаў (нар. 13 жніўня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», першы трэнер — Аляксандр Іванавіч Струк[3]. З 2015 года гуляў за дубль мінскага «Дынама».
У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[4], дзе з’яўляўся на полі нерэгулярна. У лютым 2018 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай»[5], аднак працягваў толькі выхадзіць на замены, і ў ліпені 2018 года быў пераведзены ў другалігавыя «Ашмяны-БДУФК»[6].
У красавіку 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[7], дзе звычайна гуляў у стартавым складзе. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года[8].
Сезон 2020 пачаў у складзе мар’інагорскай «Вікторыі», а ў ліпені 2020 года перабраўся ў «Смалявічы»[9]. Спачатку гуляў за дубль, а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 12 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (2:5) і быў заменены ў другім тайме. Па заканчэнні сезона ў снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы».
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Дынама | ![]() | 20 | 0 |
2016 | дубль | Дынама | ![]() | 26 | 4 |
2017 (1) | дубль | Дынама | ![]() | 12 | 1 |
2017 (2) | Д2 | Белшына | ![]() | 9 | 1 |
2018 (1) | Д2 | Белшына | ![]() | 10 | 0 |
2018 (2) | Д3 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 14 | 1 |
2019 | Д2 | НФК | ![]() | 23 | 0 |
2020 (1) | Д3 | Вікторыя | ![]() | 5 | 3 |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | ![]() | 6 | 0 |