.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Лісавы (нар. 21 мая 1985, Чаркасы, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Будзівельнік» з Лысычанска.
Выхаванец чаркаскага футбола, гуляў у розных украінскіх клубах, пакуль у 2011 годзе не трапіў на правах арэнды ў бабруйскую «Белшыну». Добра праявіў сябе і ўлетку таго ж года перайшоў у «Гомель», дзе стаў гуляць на пазіцыі нападніка.
У лютым 2012 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выкарыстоўваўся ў якасці нападніка, але пасля прыходу ў клуб Ёвана Дам’янавіча стаў гуляць як атакуючы паўабаронца. У красавіку 2012 года атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да жніўня. Пасля ўжо не здолеў вярнуць месца ў аснове «Дынама».
У студзені 2013 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[2]. У «Дняпры» стала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў праявіць сябе. У кастрычніку 2013 быў выстаўлены клубам на трансфер[3] і ў хуткім часе кантракт з «Дняпром» быў разарваны[4].
У снежні 2013 года падтрымліваў форму з «Палтавай», а ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[5]. З гомельскай камандай праходзіў перадсезонную падрыхтоўку, але ў лютым 2014 года кантракт нечакана быў разарваны[6], пасля чаго Максім вярнуўся на Украіну і стаў іграком «Палтавы».
У студзені 2015 года перайшоў у «Чаркаскі Дняпро»[7], а ў ліпені 2016 года зноў далучыўся да «Палтавы». У пачатку 2017 года стаў іграком крэмэнчуцкага «Крэміня», якому дапамог выйсці ў Першую лігу. У чэрвені 2017 года пакінуў «Крэмінь» і неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Сумы», з якімі ў ліпені падпісаў кантракт. Аднак, згуляў за клуб толькі восем матчаў, пасля чаго пакінуў каманду і пазней далучыўся да аматарскага клуба «Еднісць» з Плыскаў[8]. Пазней выступаў у іншых аматарскіх клубах.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)