wd wp Пошук:

Максім Аляксандравіч Бардачоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Бардачоў (нар. 18 мая 1986) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2002 года гуляў за дубль, а ў 2004 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2006 годзе перайшоў у мінскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў на працягу трох сезонаў. У складзе мінскага клуба стаў уладальнікам Кубка Беларусі і бронзавым прызёрам чэмпіянату.

У пачатку 2009 года перайшоў у склад чэмпіёна краіны — барысаўскага БАТЭ. У барысаўскім клубе хутка замацаваўся ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У складзе БАТЭ чатыры разы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і два Суперкубкі.

У жніўні 2013 года перайшоў на правах арэнды ў клуб «Том», дзе таксама стаў асноўным іграком. Па заканчэнні арэнды «Том» выкупіла правы на іграка, і ў студзені года 2014 Бардачоў падпісаў з клубам кантракт на 3,5 гады[2].

Па выніках сезона 2013/14 тамічы страцілі месца ў расійскай Прэм’ер-лізе. Максім застаўся гуляць за сібірскі клуб у ФНЛ, аднак правёў толькі 4 матчы, пасля чаго ў жніўні 2014 быў арандаваны «Растовам» да канца сезона 2014/15[3].

Па заканчэнні трэміну арэнды ў чэрвені 2015 года вярнуўся ў «Том». Клуб меў намер прадаць Бардачова або аддаць у арэнду[4], аднак сезон 2015/16 абаронца пачаў у складзе томскага клуба[5]. Па выніках сезона дапамог «Тамі» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Арэнбургу»[6]. У складзе «Арэнбурга» звычайна заставаўся на лаўцы запасных, у Прэм’ер-лізе правёў толькі адзін матч. Па выніках сезона 2016/17 і «Том», і «Арэнбург» страцілі месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2017 года Бардачоў стаў свабодным агентам[7]. Неўзабаве прыбыў у стан салігорскага «Шахцёра» і падпісаў з ім кантракт[8]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У жніўні і верасні 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, у красавіку і маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. У 2019 годзе толькі ў сакавіку з’явіўся на полі ў матчы Кубка Беларусі, а пасля ўвогуле не прыцягваўся да каманды і трэніраваўся асобна.

У лютым 2020 года далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», якое ў лютым узяло абаронцу ў арэнду[9]. Стаў трывалым іграком асновы жодзінскага клуба, дапамог яму выйграць першыя ў гісторыі бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[10], а ў студзені 2021 года падпісаў паўнавартаснае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[11].

У ліпені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[12].

Міжнародная кар’ера

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі, у тым ліку на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі 2009.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі неўзабаве пасля пераходу ў БАТЭ, 1 красавіка 2009 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Казахстана. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. Галоўны трэнер Бернд Штангэ спрабаваў выкарыстоўваць Бардачова ў якасці левага паўабаронцы, у гэтай якасці ён забіў 2 галы за зборную. Але пазней апусціўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.

Пасля 2017 года не выклікаўся ў зборную, зноў трапіў у каманду ў верасні 2020 года.

Дасягненні

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

  1. Maksim Bordachev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Бордачев подписал контракт с «Томью»(недаступная спасылка)
  3. “Ростов” официально объявил об аренде Бордачева
  4. Спортивный директор “Томи”: “На уровне ФНЛ Бордачеву грозит регресс. По нему стоит вопрос продажи или аренды”
  5. “Томь” заявила Нехайчика и Бордачева в ФНЛ
  6. «Томь» подтвердила переход Бордачева в «Оренбург» на правах аренды
  7. Нехайчик и Бордачев покинули “Оренбург”, став свободными агентами
  8. “Шахтер” объявил о подписании Бордачева
  9. “Шахтер” отдал Бордачева в аренду “Торпедо-БелАЗ”
  10. Бордачев, Яхшибоев и Вишняков покинули «Шахтер»
  11. Бордачев продлил контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  12. “Торпедо-БелАЗ” объявило о переходе Бордачева в БАТЭ
  13. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Растоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта