wd wp Пошук:

Пераклад Бібліі Станкевіча

Перакла́д Бі́бліі Я́на Станке́віча — пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным.

Пераклад быў ініцыяваны «Беларускім Біблійным камітэтам», створаным у 1965 у ЗША з мэтаю выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У склад камітэту ўвайшлі Майсей Гітлін (дырэктар), Янка Станкевіч і Т. Сайка (сябры)[1].

Іхні пераклад зроблены паводле пратэстанцкага канону[2] і зроблены з арыгіналу (Стары Запавет — з яўрэйскай, Новы Запавет — з грэчаскай мовы)[2], тэкстуальна не саступае ў даставернасці класічным перакладам.

Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1970 годзе быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзве часткі — класічным правапісам.

Адной з адметных асаблівасцяў перакладу з’яўляецца яго насычанасць архаічнымі старабеларускімі формамі і неалагізмамі. Моўны пурызм Янкі Станкевіча зрабіў гэты пераклад цяжкім для чытання. Сучасная літаратурная мова значна адрозніваецца ад прапанаванага варыянту перакладу[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 І.І. Трацяк. Шлях да беларускамоўнай Бібліі // Біблія ў кантэксце беларускай культуры: Вучэб. дапам.. — Гродна: ГрДУ, 2003. — С. 45. — ISBN 985-417-454-9.
  2. 1 2 Ірына Дубянецкая, Глеб Лабадзенка. Архіўная копія (бел.) . Блог Глеба Лабадзенкі (20 сакавіка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 5 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Беларускія пераклады Бібліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты