wd wp Пошук:

Магнітны паток

Магнітны паток — скалярная фізічная велічыня, якая характарызуе паток вектара магнітнай індукцыі.

Пазначаецца звычайна грэчаскай літарай Φ, вымяраецца ў сістэме СІ ў веберах, у сістэме СГСМ — у максвелах: магнітны паток поля велічынёй 1 гаус праз сантыметр квадратнай плошчы.

Магнітны паток праз бясконца маленькую плошчу dS вызначаецца як

d Φ

B d S cos ⁡ θ

{\displaystyle d\Phi =BdS\cos \theta }

\{\displaystyle d\Phi =BdS\cos \theta \}, дзе B — значэнне індукцыі магнітнага поля, θ — вугал паміж кірункам поля і нармаллю да паверхні. У вектарнай форме

d Φ

B

d S

{\displaystyle d\Phi =\mathbf {B} \cdot \mathbf {dS} }

\{\displaystyle d\Phi =\mathbf \{B\} \cdot \mathbf \{dS\} \}. Звычайна вылічаецца праз паверхню, абмежаваную пэўным контурам, напрыклад, контурам, які ўтвараюць праваднікі з токам. Паколькі ў розных пунктах паверхні магнітная індукцыя розная, то праводзіцца інтэграванне

Φ

B

d S

{\displaystyle \Phi =\int !!!\int \mathbf {B} \cdot \mathbf {dS} }

\{\displaystyle \Phi =\int \!\!\!\int \mathbf \{B\} \cdot \mathbf \{dS\} \} Адзінкі вымярэння

У СІ адзінкай магнітнага патоку з’яўляецца вэбер (Вб, памернасць — В·с = кг·м²·с−2·А−1), у сістэме СГС — максвел (Мкс, 1 Вб = 108 мкс).

Вымяральныя прылады

Прылада для вымярэння магнітных патокаў называецца флюксметр (ад лац. fluxus — «плынь» і грэч. metron — «мера») або вэберметр.

Тэарэма Гаўса для магнітнай індукцыі

У адпаведнасці з тэарэмай Гаўса для магнітнай індукцыі паток вектара магнітнай індукцыі (B) праз любую замкнёную паверхню S роўны нулю:

S

B

d

S

= 0

{\displaystyle \oint \limits _{S}\mathbf {B} \cdot {\text{d}}\mathbf {S} =0}

\{\displaystyle \oint \limits _\{S\}\mathbf \{B\} \cdot \{\text\{d\}\}\mathbf \{S\} =0\}.

Ці, у дыферэнцыяльнай форме — дывергенцыя магнітнага поля B роўная нулю:

div

B

= 0

{\displaystyle \operatorname {div} ,\mathbf {B} =0}

\{\displaystyle \operatorname \{div\} \,\mathbf \{B\} =0\}.

Гэта азначае, што ў класічнай электрадынаміцы немагчыма існаванне магнітных зарадаў, якія стваралі б магнітнае поле падобна таму, як электрычныя зарады ствараюць электрычнае поле.[1]

Квантаванне магнітнага патоку

Значэння магнітнага патоку Φ, які праходзіць праз неаднасвязны звышправаднік (напрыклад, звышправоднае кальцо), дыскрэтныя і кратныя кванту патоку:

Φ

0

=

h

2 e

= 2.067833758 ×

10

− 15

{\displaystyle \Phi _{0}={\frac {h}{2e}}=2.067833758\times 10^{-15}}

\{\displaystyle \Phi _\{0\}=\{\frac \{h\}\{2e\}\}=2.067833758\times 10^\{-15\}\} Вб (СІ);

Φ

0

=

h c

2 e

= 2 , 067833636 ×

10

− 7

{\displaystyle \Phi _{0}={\frac {hc}{2e}}=2,067833636\times 10^{-7}}

\{\displaystyle \Phi _\{0\}=\{\frac \{hc\}\{2e\}\}=2,067833636\times 10^\{-7\}\} Гаўс·см2 (СГС). Эксперыментальна квантаванне магнітнага патоку было выяўлена ў 1961 годзе.[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Калашников С. Г. Электричество Учебн. пособие. — 6-е изд., стереот. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2003. — 624 с. — ISBN 5-9221-0312-1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Магнетызм