wd wp Пошук:

Лі Страсберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Страсберг.

Лі Страсберг (англ.: Lee Strasberg; 17 лістапада 1901, Буданаў, Аўстра-Венгрыя17 лютага 1982, Нью-Ёрк) — амерыканскі тэатральны рэжысёр , кіраўнік акцёрскай студыі, акцёр

, тэатральны педагог і прадзюсар.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 лістапада 1901 года ў аўстра-венгерскім мястэчку Буданаў (цяпер у Церабаўлянскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны), у яўрэйскай сям’і Іды і Борух-Меер Страсберга. Разам з бацькамі эміграваў у ЗША ў 1908 годзе.

У 1931 годзе стаў адным з заснавальнікаў тэатральнага калектыву Group Theatre. У 1949 годзе пачаў працаваць у школе акцёрскага майстэрства Actors Studio ў Нью-Ёрку. У 1952 годзе стаў яе кіраўніком, навучанне вёў па сваёй методыцы на аснове сістэмы Станіслаўскага. Сярод выпускнікоў школы шмат вядомых акцёраў - Пол Ньюман, Аль Пачына, Мэрылін Манро, Джэйн Фонда, Дасцін Хофман, Роберт Дэ Ніра, Марлан Бранда, Мікі Рурк.

У 1966 годзе заснаваў Actors Studio West ў Лос-Анджэлесе. У 1969 годзе заснаваў Тэатральны інстытут Лі Страсберга. У 1974 годзе сыграў ролю другога плана ў фільме «Хросны бацька-2». За гэтую ролю Страсберг намінаваўся на кінапрэміі «Оскар» і «Залаты глобус».

Асабістае жыццё

Першая жонка - Нора (Nora Krecaun), 1926-1929 гады. У 1934-1966 гадах быў жанаты на актрысе Поле Страсберг. Іх дзеці - актрыса Сьюзан Страсберг і выкладчык акцёрскага мастацтва Джон Страсберг. Трэцяя жонка - Ганна Мізрахі. Дзеці - Давід і Адам. Быў блізкім сябрам сваёй вучаніцы Мэрылін Манро, якая адпісвала яму большую частку сваёй маёмасці.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Lee Strasberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118845802 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. LIBRIS — 2004. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Прадзюсары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэрэбоўлянскім павеце
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буданаве
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага