wd wp Пошук:

Дакія

Situs Provinciae Daciae anno 116 p.C.n.
Дакія - 82 г. да н.э.

Дакія - краіна дакаў, гістарычны рэгіён у Цэнтральна-усходняй Еўропе, абмежаваны на поўначы Карпатамі, на поўдні Дунаем, на захадзе ракой Цісай, на ўсходзе Днестрам, што сёння ва ўсходняй Малдове. Гістарычная тэрыторыя такім чынам адпавядае ў асноўным межам сучаснай Румыніі і Малдовы, таксама часткам Венгрыі, Балгарыі і Украіны. Сталіцай Дакіі быў горад Сармізегетуза, асноўным насельніцтвам лічацца фракійцы.

Этымалогія

У грэчаскіх крыніцах Дакія была вядома пад назвай Гета, пад назвай Дакус сустракалася ў рымскіх дакументах. Страбон сцвярджаў, што арыгінальная назва Дакіі было слова “daoi”, якое можна параўнаць з магчымым фрыгійскім роднасным словам “daos”, якое перакладаецца як “воўк”. Гэтая здагадка пацвярджаецца фактам, на сцяге Дакіі, выява цмока мае галаву ваўка.

Гісторыя

Каралеўства Дакія існавала ўжо ў 2 ст. да н.э. Кіраўніцтва караля Аролеса, засталася за частымі канфліктамі з бастарнамі і рымлянамі (112 да н.э., 109 да н.э., 74 да н.э.), што вельмі моцна паслабляла Дакію.

Пад кіраўніцтвам Бурэбіста, які цалкам рэарганізаваў войска і падняў маральны дух людзей, Дакія дасягнула свайго тэрытарыяльнага максімума. Бастарны і вoйi былі заваяваныя, нават грэчаскія гарады Альбія і Апалонія на Чорным моры прызналі ўладара Дакіі. Пасля смерці Бурэбіста каралеўства было падзелена на чатыры (або пяць) частак пры асобных кіраўніках.

Пры каралі Дэцэбале, Дакія была заваяваная рымлянамі (106), якія зрабілі яе адной з сваіх правінцый. Аднак дакі не былі цалкам падпарадкаваныя, у пазнейшыя часы, яны неаднаразова рабілі набегі на рыскія гарады ў вобласці Мезія. Рымская Дакія праіснавала да 3 ст.

Рэлігія

Дакі верылі ў неўміручасць душы, і разглядалі смерць як пераход у іншае існаванне. Іх галоўны святар трымаў бачную пазіцыю як прадстаўнік вышэйшага бажаства Залмоксіса. Галоўны святар быў таксама галоўным дараднікам караля. Акрамя Залмоксіса, дакі верылі ў іншых багоў, такіх як Гебелейзіса і Бендзіда.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Еўропы
Катэгорыя·Гісторыя Румыніі
Катэгорыя·Дакія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле