Лісі́чыцы[1] (трансліт.: Lisičycy, руск.: Лисичицы) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Размешчана за 29 ад Бярозы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Белаазёрск.
Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, працавала кузня.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Альшэўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 5 жыхароў.
З 16 ліпеня 1954 года ў Нікаўскім сельсавеце. З 12 студзеня 1960 года ў Белаазёрскім Савеце. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Белаазёрскі».
З 15 сакавіка 1971 года да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Белаазёрскага сельсавета[2][3].
Планіровачна складаецца з арыентаванай з поўдня на паўночны ўсход вуліцы, да яе ў паўночнай частцы прымыкае другая, арыентаваная з паўночнага захаду на ўсход, побач з якой кароткая паралельная вуліца, злучаная з ёй 2 правулкамі.