Лі́пінкі[1] (трансліт.: Lipinki, руск.: Липинки) — вёска ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета.
Размешчаны за 55 км на поўдзень ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, вакол лес, непадалёку аўтадарога Брэст—Тамашоўка.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле матэрыялаў 1858 года ўладанне князя Вітгенштэйна.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 26 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1948 годзе быў арганізаваны калгас імя Жданава. У 1954—1959 гадах цэнтр Ліпінкаўскага сельсавета[2]. З 1989 года ў калгасе «Беларусь».