wd wp Пошук:

Ліздзейка з дачкой на руінах храма Перуна

«Ліздзейка з дачкой на руінах храма Перуна» (польск.: Lizdejko na gruzach świątyni Peruna) — карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1876 годзе. Створана паводле гістарычнай аповесці «Паята, дачка Ліздзейкі» (польск.: Pojata, córka Lezdejki), якая была напісана Феліксам Бернатовічам(польск.) бел. у 1826 г., але не мела такога шырокага грамадскага рэзанансу, як жывапісны твор. Палатно ўпершыню было выстаўлена ў 1876 годзе ў парыжскім салоне і мела вялікі поспех[1].

Апісанне

У аснову карціны была пакладзена легенда пра час, калі Ягайла пачаў сілай уводзіць хрысціянства на землях Літвы, знішчаючы язычніцкія ахвярнікі. На палатне паказаны самы складаны момант у жыцці вярхоўнага жраца Ліздзейкі — руйнавання храма Перуна. У цэнтры кампазіцыі постаць мудрага і велічнага старца ў доўгім адзенні, якая ўспрымаецца як сімвал болю, роспачы. Прыгажуня-дачка ўвасабляе светлыя пачаткі жыцця і надзеі. Іх чыстыя гарманічныя вобразы складаюць рамантычныя кантраст з руінамі храма, таемна-змрочным свяшчэнным дубовым гаем навокал[1].

К. Альхімовіч у сваім палатне ўздымаецца ды шырокага мастацкага абагульнення, паказваючы не толькі асабістую трагедыю чалавека, але пераломныя змены ў жыцці цэлага народа[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — ISBN 985-6638-35-6.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Карціны Казіміра Альхімовіча
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Карціны паводле алфавіта
Карціны 1876 года