wd wp Пошук:

Лідыя Карсакуўна

Лідыя Карсакуўна (польск.: Lidia Korsakówna, нар. 17 студзеня 1934, Баранавічы — 6 жніўня 2013, Канстанцін-Язёрна) — польская актрыса.

Біяграфія

Яе бацька Канстанцін быў польскім князем, маці Марыя — рускаю. Напярэдадні Другой сусветнай вайны бацькі жылі ў Харкаве. У 5 год Лідыя пабачыла савецкую камэдыю «Цырк» з Любоўю Арловай і пастанавіла стаць актрысай. Яна наведвала балетную школу, вучылася граць на фартэп’яна, падлеткам уцякла з дома, каб патрапіць у опэру.

Пасля вайны з бацькамі жыла ў Валбжыху ў Польшчы.

Славу Карсакуўне прынёс фільм «Прыгоды ў Марыенштадце» (1954), дзе яна згуляла ролю Ганкі Ручаюўны, вясковай дзяўчыны якая прыехала з музычным ансамблям выступаць у адноўленую Варшаву і закахалася.

У 1950 гадах выступала ў Дзяржаўным ансамблі песні і танца «Мазоўша». У 1953—1954 гадах працавала ў Тэатры сатырыкаў ў Катавіцах, з 1955 года звязаная з трупай Тэатру Сырэна ў Варшаве. У 1987 годзе на пенсіі. 16 чэрвеня 2011 года Рада Варшавы надала актрысе званне Ганаровай грамадзянкі Варшавы[5].

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. Lidia Korsakówna // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Lidia Korsak-Brusikiewicz // e-teatr.pl — 2004.
  4. Zmarła aktorka Lidia Korsakówna
  5. Памёрла вядомая польская артыстка з Баранавічаў
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Актрысы Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня