У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ламака. Лідзія Ціханаўна Лама́ка[1] (нар. 22 мая 1928) — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1986).
Нарадзілася ў вёсцы Багушэвічы Бярэзінскага раёна Мінскай акругі БССР (у сучасным Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1953 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. У 1956—1992 гадах на пасадзе загадчыка аддзела ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства.
Л. Ц. Ламака належаць навуковыя працы па функцыянальных асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованароджаных у норме і пры паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.
Сааўтар патэнта «Способ лечения вторичных кардиопатий у новорожденных»[2].
Сярод апублікаванага: