wd wp Пошук:

Лідзія Іванаўна Ржэцкая

Лідзія Іванаўна Ржэцкая (5 красавіка (17 красавіка) 1899, Мінск — 24 кастрычніка 1977, Мінск) — беларуская актрыса

. Народная артыстка БССР (1944), Народная артыстка СССР (1955).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1916 годзе. У 1917—1920 гадах працавала ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі, з 1921 года — у Беларускім тэатры імя Я. Купалы.

Творчасць

Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Для творчасці характэрны глыбіня думкі і прастата выканання, народнасць, мяккі лірызм і гумар, палкая грамадзянскасць. Значнымі дасягненнямі сталі яе ролі ў беларускім рэпертуары: Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Маці («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Наталля, цёця Каця, Вярбіцкая («Канец дружбы», «Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Каспарыха («Салавей» З. Бядулі), Ганначка («На Купалле» М. Чарота), Афрасіння («Машэка» Е. Міровіча), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка). У класічнай рускай і сусветнай драматургіі спалучала традыц. падыход да класікі з сучасным яго разуменнем, уласнай адметнай трактоўкай вобразаў: Мурзавецкая, Кручыніна і Галчыха, Шаблова, Домна Панцялееўна, Кукушкіна, Турусіна («Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі[ru]», «Даходнае месца[ru]», «На ўсякага мудраца хапае прастаты[ru]» А. Астроўскага), Сакалова («Апошнія» М. Горкага), Фразіна («Скупы[ru]» Мальера). Сярод інш. роляў: Марфа Пятроўна («Рускія людзі» К. Сіманава), Марфа Касьянаўна («У мяцеліцу» Л. Лявонава[ru]), Заіра («Мяцеж» Дз. Фурманава і С. Паліванава) і інш.

Выступала на радыё, здымалася ў кіно («Хто смяецца апошнім», «Гадзіннік спыніўся апоўначы»), Дзяржаўная прэмія СССР (1951).

Узнагароды

Узнагароджаная ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 2 іншымі ордэнамі, медалямі. Народная артыстка БССР (1944) i СССР (1955), Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1951) за ролю Аўдоцці Захароўны ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы.

Сям’я

Першы муж хімік Міхаіл Аляксееў памёр, калі іх дачцы Таццяне было ўсяго 4 месяцы. Другі раз пабралася шлюбам з акцёрам Леанідам Рахленкам, ад якога нарадзіла дачку Валянціну[3], якая стала піяністкай.

Зноскі

  1. Ржецкая Лидия Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 16 снежня 2021.
  3. СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Лидия Ржецкая, Леонид Рахленко, Генрих Вагнер — три народных артиста в одной семье Архівавана 7 студзеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Памерлі ў 1977 годзе
Народныя артысты Беларускай ССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся ў Мінску
Актрысы паводле алфавіта
Актрысы тэатра Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Народныя артысты СССР
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Асобы
Актрысы СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Нарадзіліся ў 1899 годзе
Кавалеры ордэна Леніна
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Актрысы XX стагоддзя
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Памерлі 24 кастрычніка
Памерлі ў Мінску
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены КПСС
Кінаактрысы Беларусі
Нарадзіліся 17 красавіка