wd wp Пошук:

Лівелін ап Сейсіл

Лівелін ап Сейсіл (вал.: Llywelyn ap Seisyll, памёр у 1023) — кароль Повіса, Гвінеда і Дэхейбарта (1018—1023). Па бацькаўскай лініі Лівелін быў прадстаўніком аднаго з уплывовых родаў Гвінеда. Па матчынай лініі ён быў прапраўнукам Анараўда. Акрамя таго, Лівелін ажаніўся з Ангарад, дачкой Марэдыда.

Біяграфія

У 1018 годзе Лівелін ап Сейсіл захапіў уладу ў Гвінедзе і Повісе, забіўшы ўзурпатара Айдана і яго чатырох сыноў. У тым жа годзе Лівелін перамог братоў Эдвіна і Кадэла, якія кіравалі Дэхейбартам. У 1022 годзе ў Дэхейбарце з’явіўся нейкі ірландзец Райн, які зваў сябе сынам Марэдыда. Дэхейбарцы прызналі яго і пачалі вайну з Гвінедам, але былі разбіты пры Абергвілі. Больш Райна ніхто ніколі не бачыў.

Зноскі

  1. 1 2 3 WALES, KINGS & PRINCES:KINGS of GWYNEDD, family of LLYWELYN ap Seisell

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Дэхейбарт
Катэгорыя·Памерлі ў 1023 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Повіс
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Гвінед