wd wp Пошук:

Повіс

Повіс (вал.: Powys) — самае вялікае графства ў складзе Уэльса.

Графства названа ў гонар старажытнага, некалі існаваўшага на гэтых землях, Каралеўства Повіс, якое займала цэнтральную тэрыторыю Паўднёвай Брытаніі і якое праіснавала да сярэдзіны XIII стагоддзя.

Вялікую частку зямель графства займаюць горы.

Большасць насельніцтва жыве ў невялікіх вёсках і гарадах. Самым буйным горадам з’яўляецца Ньютаўн, з насельніцтвам 12 783 (2001).

Ледзь меней траціны жыхароў валодаюць валійскай мовай, у асноўным гэта жыхары сельскіх і прамысловых раёнаў.

Повіс мяжуе з графствамі Гвінед, Дэнбішыр і Рэксем на поўначы, Керэдыгіён і Кармартэншыр на захадзе, Ніт-Порт-Толбат, Ронта-Кінан-Тав, Мерцір-Цідвіл, Кайрфілі, Блайнай-Гвент і Манмутшыр на поўдні.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Повіс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вобласці Уэльса
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96