wd wp Пошук:

Лён аўстрыйскі

Лён аўстрыйскі[3] (Linum austriacum) — шматгадовая травяністая расліна роду Лён (Linum).

Батанічнае апісанне

Расліна мае трывалы, амаль заўсёды вельмі разгалінаваны корань.

Сцеблы прамыя, да 70 см вышынёй, разгалінаваныя.

Лісце лінейна-ланцэтнае, з загорнутым краем.

Кветкі на тонкіх кветаножках у верхавінных завітках, сабраных у гронкападонае суквецце.

Плод — каробачка. У пладоў кветаножкі нахіленыя ў адзін бок, таму каробачка паніклая. Цвіце ў чэрвені —ліпені.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі і Афрыцы[4]. Ва Украіне сустракаецца паўсюдна, у Крыме і на поўдні часта, радзей у заходняй частцы, расце на сухіх палянах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Linum austriacum(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 20 січень 2009. Праверана 10 червень 2015.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Лён
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы