wd wp Пошук:

Лука Пачолі

Лука Пачолі, Фра Лука Барталамеа дэ Пачолі (італ.: Fra Luca Bartolomeo de Pacioli; каля 14451517) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку.

Пачолі нарадзіўся каля 1445 у італьянскім мястэчку Сан-Сеполькра ў правінцыі Арэца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводстве купцу Фолька дэ Бельфольчы, вучыўся ў майстэрні П’еро дэла Франчэска. У 1470 уступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.

У 1494 публікуе сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыйнасці» (Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з раздзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэннях і запісах» (Tractatus de computis et scripturis), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку (падвойны запіс, дэбет, крэдыт, баланс і т.п.).

У 1497 па запрашэнні Ладавіка Сфорца прыязджае ў Мілан, дзе знаёміцца з Леанарда да Вінчы.

У 1509 выпускае трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім, м.інш., развіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачыолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі і з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыха кожнай літары была роўнай 1/10 вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выканання шрыфту была дакладнасць будовы і руплівасць вырысоўвання кожнага элементу літары (так, усе акруглыя элементы — абавязкова цыркульныя). Шрыфт Пачыолі строга тэхнічны і прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны і манатонны[7].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 17 кастрычніка 2017.
  3. Luca Pacioli // OPAC SBN Праверана 17 кастрычніка 2017.
  4. http://www-history.mcs.st-and.ac.uk/Biographies/Pacioli.html
  5. http://www.uam.es/personal_pdi/ciencias/barcelo/pacioli/paciolicurso.pdf
  6. Francesco Paolo Di Teodoro PACIOLI, Luca // Dizionario Biografico degli Italiani — 2014. — Vol. 80. Праверана 25 красавіка 2017.
  7. Шрифты: Для художников-оформителей / [Сост. Г. Ф. Кликушин]. — Мн.: Полымя, 1980. — 320 с., ил..
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Бухгалтары
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1447 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Францысканцы
Катэгорыя·Вучоныя Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Бухгалтарскі ўлік
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1517 годзе