wd wp Пошук:

Луандыйскі працэс

Луандыйскі працэс — суд 1976 года над 13 заходнімі наймітамі, якія падчас вайны ў Анголе змагаліся на баку апазіцыйнай групоўкі ФНЛА. Працэс зрабіў вялікі рэзананс, прывёў да прыняцця шэрагу міжнародных канвенцый на тэму наёмніцтва і змене нацыянальных законаў многіх краін.

Перадгісторыя

Гл. таксама: Найміты ў Анголе У 1975 годзе ў Анголе, якая толькі што атрымала незалежнасць ад Партугаліі пасля шматгадовай вайны, успыхнула барацьба за ўладу паміж прасавецкай групоўкай МПЛА (утрымлівала сталічную Луанду і фактычна сфарміравала ўрад маладой дзяржавы) і некалькімі іншымі палітычнымі арганізацыямі рознай накіраванасці. Ва ўнутраны канфлікт прама ці ўскосна ўмяшаліся розныя краіны, пачынаючы з СССР і ЗША, заканчваючы ПАР і Кубай.

Калі Савецкі Саюз накіраваў у зону баявых дзеянняў ваенных саветнікаў і матэрыяльную дапамогу, то Злучаныя Штаты вырашылі скарыстацца наймітамі. Чакалася, што «салдаты поспеху» змогуць пераламаць ход вайны, як гэта было ў Конга[1]. Дзяржсакратар Генры Кісінджэр даверна паведамляў сваім еўрапейскім калегам: «200 наймітаў маглі ўтрымаць усё Бельгійскае Конга. У чэрвені 1976 года ЦРУ сказала нам, што 200 наймітаў змогуць заваяваць для нас усю Анголу». Пад амерыканцаў паспяхова сабраны атрад з 250 французскіх, партугальскіх і брытанскіх спецыялістаў[2].

Аднак частка паехала не пад патранажам уладаў. Іх вярбоўка праходзіла праз часопіс «Салдат поспеху», дзе байцы альбо самі размяшчалі аб’яву аб жаданні паехаць куды-небудзь, альбо падшуквалі сабе работу з рэкламы вярбоўнікаў

Падсудныя

У лютым 1976 года войскам марксісцкай МПЛА і кубінцам удалося захапіць у палон 13 заходніх наймітаў, якія ваявалі за ФНЛА. Сярод палоннікаў[3]:

Суд

Адкрытыя судовыя слуханні праходзілі з 11 па 19 чэрвеня 1976 года. Судзіў наймітаў Народны рэвалюцыйны суд, у юрысдыкцыю якога ўваходзілі злачынствы супраць суверэнітэту краіны, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Старшыняваў на працэсе суддзя-генпракурор Эрнэста Тэйшэйра да Сільва. Замежнікаў абаранялі як мясцовыя прызначаныя судом юрысты, так і амерыканскія і брытанскія адвакаты. Усе падсудныя абвінавачваліся ў найміцтве, а некаторыя яшчэ і ў канкрэтных злачынствах, такіх як забойствы. На працэсе былі шматлікія (больш за 100) журналісты і назіральнікі з розных краін. Быў забяспечаны сінхронны пераклад на некалькі моў.

Абвінаваўчае заключэнне складаецца з 140 пранумараваных параграфаў і займае каля 20 старонак.

Усім былі прад’яўлены абвінавачванні па двух складах. Па-першае, злачынства наёмніцтва, вызначанае рознымі рэзалюцыямі Арганізацыі афрыканскага адзінства і ААН. Па-другое, злачынствы супраць міру, вызначаныя Статутам Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу і наступнымі рэзалюцыямі ААН. Далей у абвінаваўчым заключэнні пералічваюцца праз коску шматлікія іншыя дзеянні, такія як вядзенне ваенных дзеянняў супраць нацыянальнай арміі, забойствы мірных жыхароў і іншых наймітаў, разбурэнне мастоў і дарог. Абвінаваўца запатрабаваў смяротнага пакарання для ўсіх падсудных.

У якасці доказаў злачынстваў былі прад’яўлены прызнанні наймітаў, паказанні 21 сведкі і экспертныя заключэнні (медыцынскія і інш.). Абвінавачаныя і некаторыя з сведак дапытваліся ў зале суда.

28 чэрвеня абвясцілі прысуд. Ён куды карацей абвінаваўчага зняволення і складаецца з 81 абзаца (менш за 10 старонак). Суд адмовіўся лічыць наймітаў ваеннапалоннымі, паколькі яны не з’яўляюцца службоўцамі рэгулярнай арміі. Костас Георгіу, Эндру Макензі, Джон Баркер і Дэніэл Герхарт былі прысуджаны да расстрэлу. Астатнія дзевяць падсудных атрымалі працяглыя турэмныя тэрміны: трое па 30 гадоў, трое па 16 гадоў, трое па 24 гады (у 80-х гадах цягам перамоў і абменаў іх вызвалілі[4][5]).

Значэнне

Рэакцыя міжнародных назіральнікаў на вынікі была неадназначнай. Луандыйскі працэс меў пераважна палітычны, а не прававы характар. Яго галоўнай мэтай было прадэманстраваць вастрыню праблемы наёмніцтва ў Анголе і ў Афрыцы ў цэлым. Судовы акт перапоўнены пафаснымі палітычнымі заявамі. Некаторым укладам працэсу ў развіццё права можна лічыць спробу вызначэння крымінальнага складу «найміцтва».

Гл. таксама

Зноскі

  1. Brogan, Patrick (1989), The Fighting Never Stopped, New York: Vintage Books, p. 6
  2. Анна Полонская. Псы войны: как ЦРУ использовало наёмников для своих “грязных операций” // Life : сетевое издание. — 19 января 2017.
  3. Hoover, Mike J. (1977). “The Laws of War and the Angolan Trial of Mercenaries: Death to the Dogs of War”. Case Western Reserve Journal of International Law 9 (2). http://scholarlycommons.law.case.edu/cgi/viewcontent.cgi?article=2197&context=jil.
  4. 3 HELD BY ANGOLA RETURN TO U.S. (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021.
  5. ANGOLA. BRITISH MERCENARIES RELEASED AFTER 8 YEARS (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Анголе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Найміты
Катэгорыя·Судовыя працэсы