wd wp Пошук:

Фрыдэрык Сапега

Фрыдэрык Сапега (да 1585 — да красавіка 1650) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (зг. 1611), падкаморы віцебскі (1620—1637), староста гарадзенскі (1637—1650), ваявода мсціслаўскі (1647—1650); староста астрынскі (1611—1650).

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, малодшы сын вялікага кухмістра літоўскага Мікалая Сапегі і Багданы з Масальскіх. Улюбёнец маці.[1]

Вучыўся ў Віленскай акадэміі, з 1599 года ў Інгальштаце.

Напярэдадні смерці бацька пераказаў Фрыдэрыку Астрынскае староства, на што ён 7 лістапада 1611 года як гаспадарскі дваранін атрымаў каралеўскае пацвярджэнне.[1]

У 1614 годзе атрымаў прывілей на Тупічаны Ваўкавыскага павета, па смерці Станіслава Лапатэцкага. У 1620 годзе атрымаў пацвярджэнне на ўрад падкаморага віцебскага[1]. У 1636 годзе атрымаў ад Казіміра Льва Сапегі староства гарадзенскае (пацверджана ў 1637 годзе).

Браў удзел у вайне са Швецыяй у 1626—1629 гадах, выправе на Смаленск у 1633—1634 гадах.

Выбіраўся паслом на соймы 1624, 1632, 1646, 1648 гадоў (у апошніх двух, відаць, не удзельнічаў праз пагаршэнне здароўя).

У 1647 годзе атрымаў урад ваяводы мсціслаўскага.

Пахаваны ў манастыры базылянаў у Чарлёне.

Сям’я

У першым шлюбе (да 1623) з Крысцінай, дачкой земскага суддзі берасцейскага Фёдара Пацея і падкаморыны мельніцкай Ганны Іжыковіч[1]. У другім шлюбе (1644) з Ганнай з Пацаў. Нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Семянчук, 2014, с. 390

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Падкаморыя віцебскія
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Памерлі ў 1650 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старосты астрынскія
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Выпускнікі Інгальштацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Ваяводы мсціслаўскія
Катэгорыя·Старосты гарадзенскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай