wd wp Пошук:

Леў Майсеевіч Абеліёвіч

Леў Майсеевіч Абеліёвіч (6 студзеня 1912, Вільня — 3 снежня 1985, Мінск) — беларускі савецкі кампазітар. Вучань В. А. Залатарова і М. Я. Мяскоўскага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Беларусі і Расіі.

Біяграфія

У 19351939 гадах вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, у 1941 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. Сярод яго студэнцкіх работ — рамансы, фартэпіянныя творы, Уверцюра для сімфанічнага аркестра. 3 1944 года Л. Абеліёвіч жыў у Маскве. Тут на працягу двух гадоў ён удасканальваў сваё майстэрства пад кіраўніцтвам Мікалая Мяскоўскага. Вынікам напружанай працы з’явіліся санаты для фартэпіяна, скрыпкі і фартэпіяна, габоя і фартэпіяна, Сюіта для двух фартэпіяна, рамансы, песні. Ён таксама напісаў п’есы для скрыпкі, якія атрымалі высокую ацэнку Д. Ойстраха[2]. У гэтых творах адчуваецца пошук свайго стылю, форм праламлення фальклору. Найбольш ярка стыль кампазітара выяўляецца ў Першай фартэпіяннай санаце.

Прыехаўшы ў 1951 г. у Беларусь, Л. Абеліёвіч стварыў арыгінальныя рамансы на вершы М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Танка, Р. Бёрнса, Ф. Цютчава і інш. Не перапынялася праца і ў жанры песні. У 1950-я гады было напісана Фартэпіяннае трыа, у якім выступаюць характэрныя для Л. Абеліёвіча рысы інтанацыйнага ладу, гарманічнай мовы і фактуры. Тады ж былі напісаныя цыклы рамансаў на вершы М. Багдановіча і Ф. Цютчава, і аркестравыя творы «Беларуская уверцюра», «Сімфанічныя карціны» і «Гераічная паэма», якія сталіся важнымі крокамі на шляху да галоўнага жанра — сімфоніі. Але да яе ён прыйшоў ужо сталым майстрам, напярэдадні свайго пяцідзесяцігоддзя.

У 1960-я гады кампазітар напісаў чатыры сімфоніі. Найбольшым поспехам карысталася Другая сімфонія — усхваляваны ўспамін пра вайну, пра страшэнную трагедыю чалавецтва. У сярэдзіне 60-ых гадоў з’яўляецца першы сшытак цыкла фартэпіянных п’ес «Фрэскі», змест якога мае грамадзянскую накіраванасць. Кампазіцыйны прынцып пабудовы цыкла выяўлены ў назве, запазычанай з жывапісу. Твор не мае сюжэтнага развіцця і ўяўляе сабой паслядоўнасць кантрастных музычных партрэтаў і карцін: «Уцякач», «Журботная гадзіна», «Шэсце», «Рэквіем» і інш.

Творчасць Л. Абеліёвіча 1970-х гадоў звязана галоўным чынам з жанрамі інструментальнай і вакальнай музыкі. Разам з інструментальнымі мініяцюрамі напісаны санаты (для кларнета, для фартэпіяна), другі сшытак цыкла фартэпіянных п’ес «Фрэскі», а таксама Фартэпіянны канцэрт. Шмат увагі надаваў Л. Абеліёвіч і жанру раманса, дзе паступова фарміравалася вакальная стылістыка кампазітара. У рамансах шырока выкарыстоўваюцца такія выразныя сродкі, як «педальныя» арганныя пункты, каларытныя гарманічныя фарбы, выразныя, шырока распеўныя мелодыі або размоўна-дэкламацыйныя структуры, разнастайныя метрарытмічныя малюнкі, разгорнутае суправаджэнне з выяўленчымі момантамі. 3 вялікім майстэрствам кампазітар падпарадкаваў усе гэтыя сродкі дакладнай мастацка-рэалістычнай задуме. У ліку найбольш яскравых — вакальныя цыклы «Военные баллады» і «Партызанскія балады», дзе доўжыцца вядучая тэма творчасці кампазітара, а ў стылістыцы — традыцыі рускай і заход-нееўрапейскай вакальнай лірыкі.

Характэрнай асаблівасцю творчасці Л. Абеліёвіча 1980-х гадоў стала паглыбленне ў сферу вакальнай лірыкі: ён працаваў над другім сшыткам рамансаў на вершы Ф. Цютчава, паэзіяй якога захапляўся на працягу ўсяго жыцця.

Памёр 8 снежня 1985 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[3].

Творчасць

Аўтар 4 сімфоній (1962-83), канцэрта для фартэпіяна з аркестрам (1979), фартэпіяннага цыкла «Фрэскі», вакаліза памяці Д. Шастаковіча, вакальных цыклаў, хораў, песень, рамансаў, музыкі да радыёспектакля і інш. Пісаў музыку на вершы Я. Коласа, М. Танка, А. Міцкевіча, М. Багдановіча, Ф. І. Цютчава, Р. Бёрнса, А. Астрэйкі, У. М. Дубоўкі[1].

Аркестравая музыка

Для сімфаніннага аркестра:

Для эстраднага аркестра:

Камерна-інструментальная музыка

Для фартэпіяна:

Для скрыпкі і фартэпіяна:

Для кларнета і фартэпіяна:

Для цымбалаў і фартэпіяна:

Для ксілафона і фартэпіяна:

Вакальная музыка

Для хору без суправаджэння:

Для голасу з суправаджэннем: Цыклы:

Рамансы:

Песні:

Прыкладная музыка

Да драматычных спектакляў:

Да радыёпастановак:

Да тэлефільмаў:

Зноскі

  1. 1 2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Мдзівані Т. Г., Сергіенка Р. I. Кампазітары Беларусі. — Мн: Беларусь, 1997. — С. 16-21
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Асобы