wd wp Пошук:

Лешак Калакоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калакоўскі. Лешак Правім Лешак Калакоўскі (польск.: Leszek Kołakowski; 23 кастрычніка 1927, г. Радам, Польшча — 17 ліпеня 2009) — польскі філосаф. Член Польскай АН з 1991.

Біяграфія

Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта (1964—68). У 1966 выключаны з Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У 1968 (пасля сакавіцкіх студэнцкіх дэманстрацый) пазбаўлены кафедры, эмігрыраваў. 3 1970 прафесар Оксфардскага ўніверсітэта.

У сваіх поглядах першапачаткова прыхільнік марксізму, пазней яго крытык. Даследуе праблемы гісторыі, філасофіі, філасофіі культуры (асабліва рэлігіі), аксіялогіі і гнасеалогіі. Аўтар фундаментальнай працы «Галоўныя плыні марксізму. Узнікненне — развіццё — распад» (т. 1—3, 1976—78), прысвечанай гісторыі марксізму. Сярод іншых прац: «Светапогляд і штодзённае жыццё» (1957), «Пазітывісцкая філасофія» (1966), «Культура і фетышы» (1967), «Прысутнасць міфа» (1972), «Гусерль і пошукі пэўнасці» (1975), «Рзлігія: калі Бога няма» (1982), «Horror metaphysicus» (1988), «Цывілізацыя на лаве падсудных» (1990).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Leszek Kolakowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564730 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Leszek Kolakowski dies at 81; exiled Polish philosopherLos Angeles Times.
  5. A Missed Opportunity: Leszek Kolakowski in BerkeleyAcademic Search.
  6. http://polskieradio.pl/thenews/national/artykul112297_leszek_kolakowski_dies.htmlПольскае Радыё.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564730 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. The Red Flag: Communism and the Making of the Modern WorldNew Statesman.
  9. 1 2 (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  10. Leszek Kolakowski: Polish-born philosopher and writer who produced seminal critical analyses on Marxism and religionThe Independent.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Нарадзіліся 23 кастрычніка
Памерлі ў 2009 годзе
Філосафы Польшчы
Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі 17 ліпеня
Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў Радаме
Асобы
Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Памерлі ў Оксфардзе
Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта