wd wp Пошук:

Летыцыя Рамаліна

Марыя Летыцыя Рамаліна (Maria Letizia Ramolino, 24 жніўня 1750 года, Аяча — 2 лютага 1836, Рым) — маці Напалеона Банапарта, якая перажыла яго на 15 гадоў.

Біяграфія

Ураджэнка Аяча, Летыцыя паходзіла з высакароднага сямейства генуэзскага паходжання. У 14 гадоў была выдадзена замуж за юрыста Карла Буанапартэ. У іх нарадзілася 13 дзяцей, з якіх да сталага ўзросту дажылі 5 сыноў і тры дочкі:

У 1769 годзе Корсіка перайшла пад кантроль Францыі, аднак Летыцыя так і не вывучыла французскай мовы. У 1785 годзе заўдавела і праз 8 гадоў вымушана была з дзецьмі перабрацца на мацярык, у Марсель.

Пасля каранацыі Напалеона (на якой яна прысутнічаць не пажадала[7]) ён дараваў Летыцыі тытул «Мадам Маці Імператара» (фр.: Madame Mère de l’Empereur) і падарыў маёнтак Пон-сюр-Сен пад Парыжам. Нягледзячы на велізарны стан, Мадам-маці, якая пражыла столькі гадоў на грані галечы, адрознівалася скупасцю, французскімі справамі не цікавілася і рэдка бывала пры двары.

Пасля звяржэння сына бегла з братам, кардыналам Фешам, у Рым, дзе і правяла астатак жыцця, амаль пазбавіўшыся зроку, у палацца Банапартэ на плошчы Венецыі. Яе рэшткі па загаду Напалеона III былі перавезены з Італіі ў Аяча.

Зноскі

  1. 1 2 Letizia Ramolino // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Letizia Buonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pas L. v. Maria Laetitia Ramolino // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 3 4 Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Versailles: Château de Versailles — Salle du Sacre — Le Couronnement de L’Empereur Архівавана 24 ліпеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1836 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Банапарты
Катэгорыя·Банапарты
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аяча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных