wd wp Пошук:

Караліна Банапарт

Каралі́на Банапа́рт (Caroline Bonaparte, поўнае імя Maria Nunziata Carolina Buonaparte) (25 сакавіка 1782, Аяча, Корсіка — 18 мая 1839, Фларэнцыя) — самая малодшая з сясцёр Напалеона Банапарта.

Біяграфія

У 1793 годзе разам з сям’ёй пераехала ў Францыю. Яна закахалася ў Іаахіма Мюрата, генерала арміі свайго брата і выйшла за яго замуж у 1800 годзе.

Любіміца Напалеона Банапарта, славалюбівая Караліна прагнула ўлады не менш за свайго брата і ў 1806 годзе стала вялікай герцагіняй Клевэ і Берга, у 1808 годзе — каралевай Неапаля. Караліна прыцягвала сабе ў дапамогу вядомых дзяржаўных мужоў, яе сябрамі былі Жуно, Талейран і Фушэ.

З’яўленне на свет Напалеона II разбурыла мары Караліны аб тым, што яе старэйшы сын Напалеон-Ахіл Мюрат стане спадчыннікам яе брата. Яна заключыла саюз, не толькі палітычны, але і любоўны, з ворагам Напалеона — Клеменсам Метэрніхам, які сто дзён беспаспяхова спрабаваў захаваць за Мюратамі трон.

Мюрат быў расстраляны па законах ваеннага часу 13 кастрычніка 1815 года ў Калабрыі ў Піца па загадзе караля Фердынанда IV Бурбона. Яго ўдава збегла ў Аўстрыю і жыла там да сваёй смерці ў якасці графіні Ліпоны на віле Камба Марца недалёка ад Трыеста.

Нашчадкі

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Caroline Bonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Caroline Bonaparte // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 1 2 3 4 5 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Банапартаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аяча
Катэгорыя·Памерлі ў 1839 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Банапарты
Катэгорыя·Жонкі манархаў Італіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу