wd wp Пошук:

Арэст Адамавіч Кіпрэнскі

Арэст Адамавіч Кіпрэнскі (13 (24) сакавіка 1782 — 5 (17) кастрычніка 1836) — рускі мастак, графік і жывапісец, майстар партрэта.

Біяграфія

Арэст Кіпрэнскі, пазашлюбны сын памешчыка А. С. Дзьяканава, нарадзіўся 13 (24) сакавіка 1782 на мызе Няжынскай (в. Нежнава, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а ў 2012 годзе плануецца ўстаноўка помніка) (паблізу Капор’я, на тэрыторыі цяперашняй Ленінградскай вобласці). Па дакументах быў запісаны ў сям’ю прыгоннага Адама Швальбэ.

Атрымаўшы вольную, ў 1788 годзе быў залічаны ў выхаваўчае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад прозвішчам Кіпрэнскі. Вучыўся ў акадэміі да 1803 года. Жыў у Маскве (1809 год), Цверы (1811 год), Пецярбургу (1812 год), а ў 1816—1822 і ад 1828 года — у Рыме і Неапалі.

У ліпені 1836 Кіпрэнскі ажаніўся з Аннай-Марыяй Фалькучы, для чаго яму папярэдне давялося прыняць каталіцтва.

Мастак памёр у Рыме 17 кастрычніка 1836 года ад запалення лёгкіх і быў пахаваны там жа ў царкве Сант-Андрэа-дэле-Фратэ.

Зноскі

  1. 1 2 3 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 24 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 3 http://ebookiriran.ru/index.php?id=376&section=9&view=article Праверана 24 кастрычніка 2021.
  3. Кипренский Орест Адамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Расіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кінгісепскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі рамантызму
Катэгорыя·Памерлі ў 1836 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў