wd wp Пошук:

Паранімія

Паранімія (ад стар.-грэч.: παρα- — прыстаўка са значэннем сумежна, ὄνομα — «імя») — частковае гукавое падабенства слоў пры іх семантычным адрозненні (поўным або частковым).

Таксама тэрмінам «паранімія» прынята называць такую з’яву ў мове, калі два словы, у нейкай меры падобныя па гучанні, але маюць рознае значэнне, памылкова ўжываюцца адно замест іншага. Напрыклад, ужыванне слова «адрасат» замест «адрасанта», «боцман» замест «лоцман», «крэмень» замест «крэмній» з’яўляецца параніміяй, а словы, якія складаюць такія пары, завуцца паронімамі.

Прыклады

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Літаратурныя прыёмы
Катэгорыя·Лексікалогія