wd wp Пошук:

Анамасіялогія

Анамасіялогія (ад стар.-грэч.: ὀνομᾰσία — называнне + стар.-грэч.: λογος — вучэнне[1]) — навука аб найменнях, адзін з раздзелаў семантыкі. Займаецца пытаннямі намінацыі, аналізам спосабаў і сродкаў стварэння намінатыўных адзінак на розных узроўнях мовы, высвятленнем унутранай формы назваў у розных мовах для абазначэння аднаго і таго ж паняцця, зменай назваў у працэсе гістарычнага развіцця мовы і інш.

Пачала фарміравацца ў самастойную навуку ў 20 стагоддзі (працы аўтрыйскіх і нямецкіх вучоных лінгвістычнага кірунку «Словы і рэчы» Р.Мерынгера, Гуга Шухарта, прадстаўнікоў тэорыі семантычных палёў Л.Вайсбергера, К.Бальдзінгера. працы вучоных Пражскага лінгвістычнага гуртка). У анамасіялагічным аспекце лексіку разглядаюць у этымалагічных слоўніках (напр. «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», т.1-8, 1978-93). Анамасіялагічны аналіз выкарыстоўваюць пры аналізе тапанімікі.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.87

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раздзелы лексікалогіі