wd wp Пошук:

Леапольд Купельвізер

Леапольд Купельвізер (ням.: Leopold Kupelwieser; 17 кастрычніка 1796, Маркт-Пістынг, Ніжняя Аўстрыя — 17 лістапада 1862, Вена) — аўстрыйскі жывапісец перыяду позняга рамантызму.

Біяграфія

У раннім узросце выяўляў незвычайныя мастацкія здольнасці, спачатку ў пластычных працах. Вядомы скульптар венскай акадэміі прафесар Антон Заўнер прызнаў талент Л. Купельвізера, і ў 1809 годзе ён быў прыняты ў Венскую акадэмію выяўленчых мастацтваў, дзе спецыялізаваўся ў жывапісе.

Паміж 1823 і 1825 гадамі мастак быў кампаньёнам рускага арыстакрата Аляксея Бярэзіна. У 1823 г. накіраваўся вывучаць жывапіс у Рым. Тут ён прысвяціў сябе паглыбленаму вывучэнню фрэскі і стаў членам групы мастакоў «Назарацянін», якія ўспадкоўвалі майстрам нямецкага жывапісу 16 стагоддзя і чэрпалі натхненне ў творах мастакоў пачатку італьянскага Адраджэння.

Вярнуўшыся на радзіму, заняўся стварэннем алтароў і роспісам цэркваў. З 1836 — прафесар гістарычнага жывапісу Венскай акадэміі, сярод яго вядомых вучняў — Георг Рааб і Ёван Попавіч.

З 1840 года спецыялізуецца ў манументальным жывапісе. За гэтыя гады ён стварыў сабе рэпутацыю рэлігійнага жывапісца.

Працаваў над упрыгожаннем шматлікіх сталічных храмаў і стварэннем шматлікіх алтароў і царкоўных фрэсак па ўсёй Аўстрыйскай імперыі. Напрыклад, ім выкананы фрэскі для царквы Яна Непамуцкага ў Вене, карцін для шэрагу дзяржаўных устаноў у Ніжняй Аўстрыі (1848—1850).

Быў сябрам кампазітара Франца Шуберта.

Творчая спадчына мастака Л. Купельвізера — карціны і фрэскі на рэлігійныя сюжэты, пейзажы, гістарычныя сцэны, партрэты, сярод іх і венцаносцаў Аўстрыйскай імперыі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11872553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11872553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Kupelwieser, Leopold // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 13. — S. 392.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1796 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1862 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Грынцынгскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Франца Іосіфа
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка