wd wp Пошук:

Леапольд Інфельд

Леапольд І́нфельд (польск.: Leopold Infeld; 20 жніўня 1898, г. Кракаў, Польшча — 15 студзеня 1968) — польскі фізік, адзін з заснавальнікаў польскай школы тэарэтычнай фізікі. Член Польскай АН і акадэмій іншых краін.

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1921). 3 1930 у Львоўскім універсітэце, з 1933 у Кембрыджы (Вялікабрытанія). У 1936—38 у Прынстанскім інстытуце перспектыўных даследаванняў у А. Эйнштэйна, з 1939 у Таронцкім універсітэце (Канада). 3 1950 у Варшаўскім універсітэце, адначасова з 1951 дырэктар Інстытута тэарэтычнай фізікі.

Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, нелінейнай электрадынаміцы, квантавай механіцы. Даў інтэрпрэтацыю неазначальнасцей суадносін, вывеў хвалевае ўраўненне электрона (з галандскім матэматыкам Б. Л. Ван-Дэр Вардэнам), з А. Эйнштэйнам і Б. Гофманам вывеў ураўненні руху сістэмы цел у гравітацыйным полі ў прыбліжэнні больш высокім за ньютанаўскае.

Аўтар публіцыстычных твораў, мастацкіх біяграфій вучоных.

Пахаваны ў Варшаве.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118708872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Инфельд Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Инфельд Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  6. http://mapa.um.warszawa.pl/mapaApp1/mapa?service=cmentarze#
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 MacTutor History of Mathematics archive
  8. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=INFELD,%20Leopold%20 Праверана 26 сакавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Фізікі-тэарэтыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
Катэгорыя·Фізікі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках