wd wp Пошук:

Леанід I

Леанід I (грэч.: Λεωνίδας) — адзін з цароў Спарты з роду Агідаў (491 — 480 да н.э.). Сын Анаксандрыда і, паводле падання, нашчадак Геракла ў 20-м пакаленні. Леанід быў 3-м з 4-х сыноў, але пасля смерці Клеамена I і Дарыэя прыняў царскую ўладу. Леанід быў малодшым братам Клеамена I і заняў пасаду пасля таго, як Клеамен звар’яцеў і памёр, не пакінуўшы нашчадкаў па мячы.

Біяграфія

За першыя дзесяць гадоў свайго кіравання Леанід не зрабіў нічога выдатнага, але затое навечна застаўся ў памяці сваёй апошняй у жыцці бітвай пры Фермапілах.

Абараняў з 6 000 вояў (у тым ліку 300 спартанцаў) Фермапільскі праход пры наступе персаў і загінуў тут пасля геройскай абароны. Цар спартанскі з 488 або 487 г. да н.э., калі Ксеркс напаў на Грэцыю, Леанід улетку 480 да н.э. павёў 300 спартанцаў і 5920 іншых грэкаў у Фермапілы з намерам абараняць як мага даўжэй гэты праход. Персы на працягу двух дзён беспаспяхова спрабавалі авалодаць ім, але здраднік Эфіальт правёў уначы атрад горнай сцежкай, у абыход пазіцый Леаніда. Тады Леанід адправіў большую частку войска ўнутр краіны. Засталіся толькі 300 спартанцаў цара Леаніда, 700 феспійцаў пад камандаваннем Дэмафіла, сына Дыадрома і 400 фіванцаў пад начальствам Леантыада, сына Еўрымаха. Леанід абараняў праход пакуль ён сам і ўсе яго воі не палеглі на поле бітвы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Любкер Ф. Leonidas // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 732–733.
  2. Любкер Ф. Plistarchus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1062.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 480 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары спартанскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Спарце
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня