wd wp Пошук:

Леанід Міхайлавіч Лабанок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лабанок. Леанід Міхайлавіч Лабанок (11 верасня 1943, в. Слабодка, Любанскі раён, Мінская вобласць4 красавіка 2021) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1993).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут (1966).

У 1975—1983 гадах вучоны сакратар, у 1983—1987 гадах старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік сектара геранталогіі АН БССР. У 1987—2003 гадах загадчык лабараторыі фізіялогіі Інстытута радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2004 гадах прафесар кафедры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»[1].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы прысвечаны геранталогіі, радыебіялогіі, фізіялогіі. Створаны ўяўленні аб дынаміцы ў антагенезе скарачальнай функцыі сэрца, яе нейрагумаральнай рэгуляцыі, развіцці адаптацыйных механізмаў да фактараў, спадарожным старэнню. Выяўлены асаблівасці эфектаў іанізуючых выпраменьванняў у залежнасці ад дозы і яе магутнасці ў сэрцы, сасудах, кардыяміяцытах, гладкамышачных клетках сасудаў, форменных элементах крыві, плазматычных мембранах. Устаноўлены заканамернасці змяненняў цэнтральных і перыферычных механізмаў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы на розных этапах пацярпелага перыяду. Вынікі даследаванняў радыамадыфікуючых уласцівасцяў злучэнняў прыроднага паходжання паслужылі асновай для стварэння харчовых дабавак і прадуктаў спецыяльнага прызначэння. Паказаў ролю аксіду азоту ў рэгуляцыі функцыянальнага стану сэрца і сасудаў пры дзеянні на арганізм стрэсу, масіўных доз катэхаламінаў, гіпаксіі, іанізуючых выпраменьванняў, вызначыў агульныя прынцыпы мадыфікацыі рэгулятарных сістэм пры ўзнікненні перадпаталагічных і паталагічных станаў.

Аўтар больш за 270 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 4 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ЛАБАНОК Леанід Міхайлавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня