wd wp Пошук:

Леанід Аляксандравіч Цупрык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цупрык. Леанід Аляксандравіч Цупрык (26 сакавіка 1955, в. Белы Лясок, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 сакавіка 1955 года ў в. Белы Лясок Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, матэматык; Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання.

Працаваў лабарантам кабінета фізікі, настаўнікам фізікі СШ № 1 г. Ляхавічы; метадыстам па прафарыентацыі вучняў метадычнага кабінета, інспектарам школ аддзела адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама; дырэктарам СШ № 20 г. Баранавічы; загадчыкам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама; намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

З 2016 года быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Сям’я

Жанаты, мае сына і дачку.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне