«Ла́сковые Усы́» (бел.: Ласкавыя Вусы) — украінскі рок-гурт з горада Кіева. Створаны ў 2010 годзе ў Данецку. Паў-фіналісты 4-га сезона шоу «Украіна мае талент»[1].
Пачаткам нараджэння гурта можна лічыць лета 2010 года. Жыццё свайму гурту двое хлопцаў далі на берагах Азоўскага мора. Па словах аднаго з заснавальнікаў калектыву Вячаслава:
![]() |
Мы з сябрам працавалі ў дзіцячым лагеры і вырашылі зрабіць нешта смешна недарэчнае ... аддуху, так сказаць. Я дрынкаў на акустычнай гітары, а сябар не трапляючы ў ноты спяваў. Гэта было пацешна. Усім вакол падабалася. Пры гэтым часу на гігіенічныя працэдуры не было. Хадзілі няголеныя. У выніку выраслі вусы. Мы былі ласкавымі хлопцамі і разам з тым, усатымі. І нехта назваў нас: «Ласкавыя Вусы». Так нарадзілася наша самая першая форма існавання. | ![]() |
З тых часоў многае змянілася. Стыль музыкі «Ласкавых Вусоў» далёкі ад першаснага гучання. Як кажуць самі ўдзельнікі: «цяпер наша музыка — гэта спляценне 8-біт гукаў, рока і матываў дыска».[2]
Нельга не адзначыць унікальны імідж каманды. Чырвоныя касцюмы і штаны, а замест упрыгожванняў — джойсцікі ад прыставак «Дэндзі».
Шырокі рэзананс гурт атрымаў у 2012 годзе, прыняўшы ўдзел у адным з усеўкраінскіх шоў «Украіна Мае Талент 4». Хлопцы выканалі пацешную песню «Шопінг»[3], якую пасля кастынгу не напявалі толькі немаўляты. Удалы хіт даў «Ласкавым Вусам» зялёнае святло ў паўфінал шоў. І гурт па поўнай скарыстаўся рэсурсамі праекта. Другі хіт, які выканалі хлопцы, «СуперСила», раскрыў бачанне на патэнцыял каманды. «Ласкавыя Вусы» вырашылі ўскладніць задачу і згуляць не проста песню, а зрабіць шоў. У вобразах самастойна выдуманых супергерояў ансамбль «парваў» залу. Рассоўныя сцены, спецэфекты і ўзлёт да нябёсаў даставілі гледачам задавальненне. Аднак былі і тыя, хто не да канца змог зразумець стыль выступлення. Таму ансамбль стварае хіт «Троль» і выконвае яго ў прамым эфіры ўсеўкраінскага музычнага канала «М1». Песня прысвечана тролям у інтэрнэце.[4]
«Ласкавыя Вусы» актыўна выступаюць, здымаюць кліпы. У планах выпусціць свой дэбютны поўнафарматны альбом. Іх песні размешчаны ў інтэрнэце.