wd wp Пошук:

Ларыса Мікалаеўна Смірнова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смірнова. Ларыса Мікалаеўна Смірнова (нар. 8 мая 1949, Полацк) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры.

Біяграфія

Скончыла ў 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1985 годзе спецфакультэт Маскоўскага архітэктурнага інстытута. З 1971 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1]. З 1996 года — намеснік дырэктара па архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць

Аўтар больш як 50 горадабудаўнічых праектаў і навукова-даследчых работ. Асноўныя з іх (аўтар, у аўтарскім калектыве, кіраўнік аўтарскага калектыва): генеральны план г. Віцебска (1973[2], 1983[1]); генпланы гарадоў Гарадок (1977)[1], Паставы (1976[1]), Бягомль і інш. Віцебскай вобласці (1974—1980); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Лучоса» ў Віцебску (1984)[2]; ПДП жылых раёнаў Паўночнага (1979) і на поймавых тэрыторыях у Барысаве (1980)[1]; праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра г. Віцебска (1985); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Білева» ў Віцебску (1987); БНБ «Склад, парадак распрацоўкі і ўзгаднення горадабудаўнічых праектаў» (1996); Горадабудаўнічая хартыя краін СНД (у аўтарскім калектыве, 1998); праект горадабудаўнічай рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Давыд-Гарадка з помнікам князю Давыду (1999); горадабудаўнічая рэканструкцыя Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (2000); генеральныя планы гарадоў — абласных цэнтраў рэспублікі (Брэст, Магілёў, Гродна, Гомель, Віцебск; 2003); дэталёвы план цэнтра Віцебска (2005); праект горадабудаўнічага развіцця трансмежных рэгіёнаў Беларусь — Украіна (2009), Беларусь — Польшча (2010); праект парку забаў тыпу «Дыснэйлэнд» у прыгараднай зоне Мінска (2009); генеральны план новага горада энергетыкаў Астраўца (2009)[2].

Узнагароды

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва імя У. А. Караля (1999), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Смирнова Лариса Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Смирнова Лариса Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ